Шчаслівыя супадзенні

Ехала дамоў і думала: і бываюць жа ў жыцці такія супадзенні! Лідзія і Анатоль – былыя аднакласнікі. І прозвішчы аднолькавыя маюць – Бягеза, таму, уступіўшы ў шлюб, Лідзіі не давялося вырабляць новы пашпарт. І імя па бацьку таксама аднолькавае – Сцяпанавічы. І нават у іх бацькоў (Анатолеў,  праўда, ужо нябожчык) зноў жа імя па бацьку адно і тое ж – Мацвеевічы. Таму, відаць, нездарма жыццёвыя дарогі гэтых дваіх людзей зліліся ў адну,  па якой яны амаль 9 гадоў крочаць разам. Дзетак двое нажылі,  дачушку і сына,  які будзе працягваць род Бягезаў. Дом у вёсцы купілі, каб мець свой уласны куточак. Цяпер на свой густ абуладкоўваюць яго. Абавязкі па выхаванні дзяцей не дзеляць: Лідзія Сцяпанаўна як педагог па адукацыі добра ведае, што гэта справа абаіх бацькоў і яны ў аднолькавай ступені нясуць адказнасць за тое, якімі вырастуць сын альбо дачка.
І хоць  са з’яўленнем у сям’і другога дзіцяці дабавілася клопатаў, Лідзія Сцяпанаўна (а яна працуе дырэктарам у Арэхаўскай сярэдняй школе) ўзяла і рызыкнула выйсці на работу праз 10 месяцаў пасля родаў. Чым матывавала такое рашэнне?
— Мне перад калегамі сваімі было неяк няёмка, бо толькі прыступіла да абавязкаў дырэктара і, можна сказаць, тут жа пакінула калектыў. Таму мы ў сям’і ўсё абмеркавалі і вырашылі: муж будзе даглядаць за Сашкам. Тым больш,  што ён сам на такі варыянт згадзіўся.
Зрэшты,  Анатолю не трэба падказваць, як абыходзіцца з малымі ці што рабіць у хаце па гаспадарцы. Вельмі рана іх сям’я, у якой было чацвёра дзяцей, засталася без гаспадара, таму,  калі крыху падраслі,  хлопцы Анатоль і Андрэй  замянілі бацьку,  дапамагалі разам з сёстрамі Наташай і Ленай маці па гаспадарцы.
Не беларучкай расла і Лідзія. І ў іх сям’і таксама культам была праца. Вось чаму калі ў Арэхаўскай школе паўстала пытанне наконт кіраўніка, на гэтую пасаду прапанавалі кандыдатуру Лідзіі Сцяпанаўны. У школе, дзе яна некалі вучылася, ведалі добрыя арганізатарскія здольнасці сваёй былой вучаніцы, яе руплівасць і дбайнасць, таму не сумняваліся, што яна зможа рэалізаваць гэтыя свае добрыя якасці на пасадзе кіраўніка.
Найбольш цэнячы ў людзях працавітасць, Лідзія Сцяпанаўна на сходзе СВК «Арэхава» палічыла не лішнім сказаць “дзякуй” не толькі дзецям,  якія восенню дапамагалі гаспадарцы на сельгасработах, але і ўручыць іх бацькам  Пісьмы падзякі за добрае выхаванне сваіх дзяцей. А гэта, згадзіцеся, вялікі стымул і для дзяцей, і для бацькоў.
НА ЗДЫМКУ: Лідзія і Анатоль БЯГЕЗЫ разам з малодшым Сашачкам.

Добавить комментарий


https://best-cooler.reviews/best-round-coolers-and-bucket-coolers-fitting-a-circle-in-a-square-hole/

создание веб сайтов

интернет магазин товаров для дома
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!