Кожнаму полю — персанальны паклон

Палявы сезон у самым разгары. Аграномы гаспадарак не пакідаюць палёў, знаходзячыся там часта з ранку да вечара. Іх турбуе, як вырасціць добры ўраджай. А для гэтага адной з важнейшых задач з’яўляецца барацьба за чысціню палеткаў. Каб яны далі багаты ўраджай, неабходна пастаянна змагацца з пустазеллем, выпрацаваць эфектыўную сістэму барацьбы з імі. Такое гаспадаранне на зямлі патрабуе пэўных навуковых ведаў, вопыту, умення, прымянення прагрэсіўных і эфектыўных тэхналогій. У барацьбе з пустазеллем неабходна выкарыстоўваць усе даступныя метады, аднак у апошні час тут перавага аддаецца прымяненню гербіцыдаў.
Яна ўяўляе сабой комплекс прыёмаў па эфектыўным падборы прэпаратаў, зыходзячы з дадзеных аб культуры, відавым складзе пустазелля, месцы ўжывання прэпарата, чаргаванні кратнасці і перыядычнасці хімічных апрацовак з улікам наступстваў гербіцыдаў. Пра ўсе тонкасці і нюансы іх прымянення ішла размова ў СВК “Чырвоны партызан”. На яго базе прайшоў вучэбна-практычны семінар па выкарыстанню прэпаратаў фірмы “Август” і ЗАТ “Август-Бел” па ахове зерневых і кукурузы на палях гаспадарак раёна. Пераняць вопыт работы і пабачыць на свае вочы вынікі сістэмы аховы пасеваў айчыннымі прэпаратамі ў “Чырвоны партызан” прыехалі галоўныя аграномы і аграхімікі СВК Маларытчыны, прадстаўнікі інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін, супрацоўнікі ЗАТ фірма “Август” і ЗАТ “Август-Бел”.
Удзельнікі семінара-практыкума наведалі некалькі палеткаў гаспадаркі. Спачатку агледзелі пасевы кукурузы. На полі, дзе пасеяны яе розныя гібрыды, былі прадэманстраваны вынікі розных варыянтаў хімпраполак (схемы гербіцыдных апрацовак). Пры гэтым асаблівая ўвага звярталася на эфектыўнасць прымянення прэпаратаў і кошт апрацоўкі 1 га ў доларавым эквіваленце. Затым наведалі палі, якія засеяны азімым трыцікале і яравым ячменем. Неабходныя каментарыі даваў Міхаіл Наскевіч, галоўны аграном СВК “Чырвоны партызан”, а таксама прадстаўнікі інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін і фірмы “Август”.
Падводзячы вынікі семінара, Вячаслаў Федзюковіч, першы намеснік старшыні райвыканкама, падкрэсліў, што ключавая роля ў вырошчванні ўраджаю ўсё ж такі належыць таму, хто шчыруе на зямлі.
— Працаваць заўсёды неабходна старанна і сур’ёзна, — сказаў Вячаслаў Іларыёнавіч, — бо што і як укладзеш у зямлю, тое і атрымаеш. Каб сабраць добры ўраджай, неабходна кожнаму полю персанальна пакланіцца. І, напэўна, не раз на працягу года.
Першы намеснік старшыні райвыканкама таксама звярнуў увагу прысутных на тое, што аграхімічная служба на Маларытчыне вопытная і высокакваліфікаваная. Ад таго, як аграномы арганізуюць сваю працу, залежаць канчатковыя вынікі. Надзейнымі ім у гэтым памочнікамі з’яўляюцца хімпрэпараты айчыннай вытворчасці. Таму гаспадаркі раёна павінны шырока выкарыстоўваць іх для вырошчвання ўраджаю.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: семінар-практыкум пацвердзіў ісціну: добры ўраджай можна сабраць толькі там, дзе клапоцяцца пра палеткі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 16.06.2012 г.

Добавить комментарий


www.velotime.com.ua/category/krossovye-velosipedy/

В интеренете нашел классный блог , он рассказывает про Comanche SHERIFF https://velotime.com.ua/product/comanche-sheriff-green-bgn/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!