СІЛА СТАРАННЯ

Вёска прачынаецца рана, асабліва летам, з першымі пеўнямі, з чэрвеньскай расой. Непадалёку ад яе, дзе ўтрымліваецца на пашавым утрыманні дойны статак Хмялёўскай фермы дзяржаўнага прадпрыемства “Радзежскае”, даяркі першымі пачынаюць свае вытворчыя справы. Час вялікага малака, і ад яго трэба ўзяць спаўна. Усведамленне таго, што атрыманне гэтай прадукцыі найбольш папаўняе і казну гаспадаркі, і ўласную, дае аддачу. Цяпер тут атрымліваюць па 18 кілаграмаў ад каровы ў суткі. Надоі, у параўнанні з леташнімі, на 2,8 кілаграма вышэйшыя. Стараюцца ўсе. У Валянціны Тыцык (на здымку) стаж даяркі хоць і не такі вялікі, як у іншых, але старанню ёй ёсць у каго вучыцца. Яна пера­ехала з горада ў вёску па сямейных абставінах, уладкавалася даяркай. Праца ёй даспадобы. Таму ў калектыў улілася хутка і цяпер іграе ў ім, як сказалі, не апошнюю скрыпку.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: даярка дзяржаўнага прадпрыемства “Радзежскае” Валянціна ТЫЦЫК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 16.06.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://220km.net

www.www.man-ms.com.ua

babyforyou.org