УРОК АРМЕЙСКАЙ СЛУЖБЫ

Ваенна-спартыўная гульня “Юны сябар пагранічніка”, якую пры цесным супрацоўніцтве з міжраённай арганізацыйнай структурай ДТСААФ, аддзелам па справах моладзі і раённым аддзелам адукацыі, пры актыўнай дапамозе ваеннаслужачых аддзела пагранічнай службы “Маларыта” праводзіць штогод раённы камітэт ГА “БРСМ”, зноў праверыла на вытрымку і трываласць юнакоў-старшакласнікаў.
Сёлета ў гульні прымалі ўдзел тры каманды дзесяцікласнікаў ад дзвюх школ горада і раённай гімназіі.
Мерапрыемства пачалося са знаёмства з пагранічнай службай. Яркім адлюстраваннем будняў і свят воінаў, якія стаяць на ахове дзяржаўнай мяжы, стаў відэафільм, што прапанавалі пагля­дзець будучым абаронцам Айчыны. Юнакі атрымалі шмат цікавай інфармацыі з гісторыі пагранічных войскаў, даведаліся пра новыя дасягненні ў развіцці тэхнікі, якая выкарыстоўваецца пры ахове мяжы, павучыліся разбіраць і збіраць аўтамат. А ваеннаслужачыя-кінолагі прадэманстравалі хлопцам, як сабакі дапамагаюць пагранічнікам затрымліваць злачынцаў.
Другім этапам ваенна-спартыўнай гульні стала праверка фізічнай падрыхтоўкі юнакоў, якім давялося спаборнічаць у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванні на перакладзіне, комплексным сілавым практыкаванні. А яшчэ праходзіць ваенізаваную паласу перашкод, на якой трэба было прадэманстраваць майстэрства ў пераадольванні перашкод, уменне спрытна бегаць і карыстацца агульнавайсковым абаронным камплектам.
Па суме набраных балаў у камандным заліку першае месца занялі юнакі з раённай гімназіі. Ім дастаўся галоўны прыз – пераходны кубак ваенна-спартыўнай гульні “Юны сябар пагранічніка”. У асабістым заліку таксама вызначыліся вучні гімназіі. Лепшым стралком быў прызнаны Максім Шчыкаў. Ён атрымаў дыплом і падарунак МРАС ДТСААФ. У падцягванні на перакладзіне не было роўных Барысу Шугалу, які змог падцягнуцца 22 разы. А ў комплексным сілавым практыкаванні лідарам стаў Пётр Манько. Ва ўрачыстай атмасферы ўсім пераможцам былі ўручаны граматы і прызы.
Ваенна-спартыўная гульня, што стала ўжо традыцыйнай, дапамагае юнакам, якіх праз некалькі гадоў чакае армейская служба, праверыць свае сілы і нават вызначыцца ў выбары будучай прафесіі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час гульні “Юны сябар пагранічніка”.
Фота аўтара.

 Опубликовано в «ГЧ» 20.06.2012 г.

Добавить комментарий


также читайте shtory.ua

читайте здесь topobzor.info

на сайте
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!