ЯК ПАКАРАЛІ “РУБЕЖ…”

У рамках правядзення на тэрыторыі вобласці спецыяльнай ведамаснай праграмы “Клопат” з мэтай прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх на Вулькаўскім возеры, паблізу гарадскога пасёлка Целяханы Івацэвіцкага раёна, праводзіўся абласны турыстычны злёт “Рубеж-2012”, у якім разам з 20 камандамі, што прадстаўлялі іншыя раёны вобласці, прыняла ўдзел і каманда Маларыцкага раёна. У саставе яе былі непаўналетнія, якія стаяць на прафілактычных уліках. У праграме злёту праходзілі спаборніцтвы па валейболу, пачатковай турысцкай падрыхтоўцы, пераадольванні турысцкай паласы перашкод, конкурсы бівака, на лепшы паходны бутэрброд. Камандам трэба было прадставіць сваю візітную картку. Нашы ўдзельнікі ва ўпартай барацьбе выйшлі пераможцамі ў спаборніцтвах па валейболу, занялі другое месца ў конкурсе па прадстаўленню візітнай карткі, за што былі ўзнагароджаны прызамі і дыпломамі. У агульным заліку раённая каманда, у складзе якой было 10 падлеткаў, заняла выніковае пятае месца.
Нельга не адзначыць, што бадзёрасць каманднага духу, атрыманыя навыкі выжывання ва ўмовах дзікай прыроды і, самае галоўнае, прыемныя эмоцыі падмацоўваліся разнастайнасцю смакаў сокаў, прадастаўленых у якасці спонсарскай дапамогі ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат”.
Надзея ПІВЕНЬ, старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх, Алена СІЖУК, метадыст раённага Цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.
НА ЗДЫМКУ: каманда Маларыцкага раёна.

Опубликовано в «ГЧ» 20.06.2012 г.

Добавить комментарий


читайте на этом сайте

Acquisto Super Cialis Generico

sildenafil generico
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!