Мы — з летам і лета — з намі

Лета – цудоўны час адпачынку, час жаданых летніх канікулаў. У спякотныя дні непераадольна прыцягвае да сябе прахалода вады. Хацелася б напомніць, што згодна з рашэннем райвыканкама на тэрыторыі раёна вызначаны такія месцы для адпачынку і купання, як Олтушскае і Лукаўскае азёры, а таксама вадаём, што ў гарадскім парку.
Аднак, адпраўляючыся да вады, памятайце, што яна можа быць для вас не толькі крыніцай радасці і здароўя, але і прычынай непапраўнай трагедыі. Так, летась у нашай вобласці 70% усіх няшчасных выпадкаў на вадзе адбыліся з людзьмі ў нецвярозым стане. Былі такія факты і ў нашым раёне. Чалавек, які выпіў, пераацэньвае свае сілы, пад уплывам алкаголю ён хутка стамляецца. Яго цела хутчэй пераахалоджваецца, пагаршаецца прыток крыві да канечнасцей. Апынуўшыся ў небяспецы, ён ужо слаба змагаецца за жыццё, бо яго мазгавая дзейнасць парушана. Спробы вярнуць такога пацярпелага да жыцця часта аказваюцца безвыніковымі.
Хацелася б яшчэ раз напомніць такія правілы: не ўмеючы плаваць, не заходзьце ў ваду вышэй пояса, не заплывайце за агароджанні, што абазначаюць акваторыю пляжа, не знаходзьцеся доўга ў вадзе, бо гэта прыводзіць да пераахалоджвання арганізма, можа выклікаць сутаргі, не нырайце ў незнаёмых месцах.
І памятайце, што вада з’яўляецца крыніцай павышанай небяспекі для вашага жыцця.
НА ЗДЫМКУ: у час купання на Лукаўскім возеры.

Опубликовано в «ГЧ» 20.06.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://velotime.com.ua

заказ воды

teplostar.kiev.ua