Шэфская дапамога

Практыка замацавання за ўстановамі адукацыі раёна прадпрыемстваў і арганізацый шэфаў налічвае некалькі гадоў. Гэта спрыяе матэрыяльнай падтрымцы ясляў-садоў, школ, гімназій, аказвае садзейнічанне ва ўдасканальванні вучэбна-выхаваўчага працэсу. Сувязь “шэфы — установа адукацыі” ніколі не перарываецца. Прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый пастаянна наведваюць сваіх падшэфных, бываюць на розных мерапрыемствах і не забываюць аказаць спонсарскую дапамогу. Напрыклад, Казімір Лапіч, старшыня райвыканкама, і Алег Якубчык, дырэктар ЦБП №120 ААТ “ААБ Беларусбанк”, нядаўна раённай гімназіі падарылі ноутбук.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Казімір Лапіч і Алег Якубчык перадаюць ноутбук Сяргею Антонаву, дырэктару гімназіі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 20.06.2012 г.

Добавить комментарий


https://sledoc.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!