Пажэжын жыве і будзе жыць

Жыхары вёскі Пажэжын адзначылі, бадай што, важнейшае свята сваёй малой радзімы – дзень вёскі. У гэты дзень вялікую колькасць пажэжынцаў і гасцей вёскі – і дарослых, і дзяцей — сабраў сельскі Дом культуры. Тут былі ўстаноўлены сцэна, месцы для гледачоў, а для дзяцей — батут.
Святочная праграма спалучала традыцыйныя каштоўнасці народнай культуры і сучасныя прафесійныя напрацоўкі культработнікаў.
Жыхары вёскі атрымалі асалоду ад прагляду пастаноўкі “Заручыны” на мясцовы матыў, якую падрыхтавалі работнікі СДК. Абрад “Заручыны” суправаджаўся цікавымі жартамі і мілагучнымі пажэжынскімі народнымі песнямі “Рута мята”, “Чырвоная вішня” і інш. Кожны мог на некалькі хвілін перанесціся на стагоддзе-два ў мінулае і разам з героямі пастаноўкі – простымі сялянскімі людзьмі, — патужыць і пасмяяцца з цяжкага, але вясёлага вясковага жыцця.
Павітаў усіх, хто прыйшоў на свята, старшыня Велікарыцкага сельскага Савета Віктар Кірычун. Ён ўрачыста ўручыў падарункі самаму старому і самаму маладому жыхарам вёскі.
— Пажэжын жыве і будзе жыць, бо заўсёды ёсць людзі, якія думаюць пра вёску, уносяць свой уклад у развіццё яе, – адзначыў Віктар Мікалаевіч.
Для кожнага з вяскоўцаў, пра якіх расказвалі на свяце, гучала ў падарунак песня.
Калі яго афіцыйная частка завяршылася, пачалася бяспройгрышная латарэя. Галоўнымі прызамі яе сталі два кабанчыкі. А затым пачалася дыскатэка.
Такія святы маюць вельмі вялікае значэнне для вёскі. Гавораць, што вёска вымірае ці людзі пакідаюць яе, адпраўляючыся ў горад. Але падчас такіх мерапрыемстваў кожны можа пра сябе адзначыць: “Нас яшчэ шмат, і ніхто не забыўся пра свае карані і свае традыцыі”. Гэта, на маю думку, павінна разумець і маладое пакаленне. І памятаць заўжды, што наша Радзіма, малая ці вялікая, будзе толькі такой, якой будзем мы і якой мы яе хочам бачыць.
Генадзь ХОДАР, настаўнік гісторыі Пажэжынскай СШ.
НА ЗДЫМКУ: у час свята вёскі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 23.06.2012 г.

Добавить комментарий


http://220km.com.ua

www.onlyyou.od.ua

hbhostel.com.ua/?lang=en
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!