Другі ўкос

У спякотным паветры водар лета – знаёмы з дзяцінства пах толькі што скошанай травы. Чэрвень – месяц, калі ў самым разгары работы па нарыхтоўцы кармоў.
У СВК “Ляхаўцы” з пачатку сезона “зялёнага” жніва ўбралі травы на 611 гектарах, якія былі адведзены пад першы ўкос, і зараз працуюць на другім укосе. Нарыхтавана тут ужо больш за 2800 тон сенажу і больш за 220 тон сена.
У гэтыя дні на палях сель­гаскааператыва шчы­руюць два звяны – адно з ААТ “Маларыцкая райагра­прамтэніка”, другое – сваё. Спяшаюцца з работай у гаспадарцы не выпадкова. Прамарудзіўшы і дапусціўшы перастой траў, не атрымаеш якасных кармоў для жывёлы, а значыць згубіш і ў атрыманні прадукцыі. А таму з самага ранку, агледзеўшы тэхніку, механізатары і вадзіцелі адпраўляюцца ў поле. Ды і працуюць дацямна, тым больш, што травы, якія косяць зараз у СВК “Ляхаўцы”, знаходзяцца ў самых аддаленых урочышчах. Добра ведае сваю справу механізатар Мікалай Смаль, які ўжо больш за 25 гадоў працуе ў гаспадарцы. Кожны сезон “зялёнага” жніва ён сядае ў кабіну кормаўборачнага камбайна і ўмела спраўляецца з работай на любым самым складаным участку. Не займаць вопыту і трактарысту Віктару Курдзюку. Галоўнае для іх у гэтыя дні – каб тэхніка не падводзіла і надвор’е радавала.
Работы на нарыхтоўцы зялёных кармоў хопіць яшчэ не на адзін дзень. І гэта не можа не радаваць, бо будзе работа, будзе і ежа, прычым не толькі для жывёлы, але і на нашым стале.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: Віктар КУР­ДЗЮК і Мікалай СМАЛЬ.

Опубликовано в «ГЧ» 23.06.2012 г.

Добавить комментарий


биткоин купить

хеджевые фонды

инвестиционная стратегия это
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!