Мехатрад спяшаецца на дапамогу

У аддаленым ад Ляхаўцаў урочышчы “Чапялятуха”, землі якога некалі былі меліяраваныя, але з цягам часу зноў амаль што забалоціліся, на “зялёным” жніве працуюць машыны Маларыцкай райаграпрамтэхнікі. Без мехатрада, які штогод ахвотна прыходзіць на дапамогу сельгаскааператывам, на такім участку, дзе, між іншым, нават у засушлівае надвор’е выраслі нядрэнныя травы, механізатары СВК “Ляхаўцы” з нарыхтоўкай зялёнай масы не справіліся б. А таму своечасовая дапамога дарэчы.
…Магутны “Ягуар”, якім умела ўпраўляў Мікалай Пішчык, пераадольваючы нават самыя складаныя ўчасткі, задаваў тон. Побач з ім, падставіўшы пад зялёную масу кузаў, зладжана ішоў МАЗ, за рулём якога вадзіцель з 35-гадовым стажам Мікалай Мельнік. Для кожнага з іх сезон нарыхтоўкі кармоў далёка не першы. Ёсць вопыт, ёсць жаданне працаваць, а таму і работа атрымліваецца.
У сезон першага ўкосу на палях раёна штодня працавала па два звяны мехатрада райаграпрамтэхнікі. На другім укосе многія гаспадаркі з корманарыхтоўкай спраўляюцца самі, а таму на дапамогу ў СВК выязджае толькі адно звяно. Касілкі, граблі, кормаўборачныя камбайны, трактары і МАЗы для адвозкі нарыхтаванага корму ў разгар “зялёнага” жніва былі задзейнічаны на палях СВК “Гвозніца”, “Ланская”, “Радзеж”, “Хаціслаўскі”. Усяго мехатрад з пачатку сезона скасіў травы на 1060 гектарах, нарыхтаваў больш за 9300 тон сенажу. За гэтымі лічбамі — дні напружанай працы, стараннасць людзей, якія любяць і ўмеюць працаваць на тэхніцы. Гэтая стараннасць неаднойчы прыносіла прадпрыемству прызавыя месцы ў вобласці і рэспубліцы.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: на палях СВК “Ляхаўцы” шчыруюць работнікі мехатрада райаграпрамтэхнікі Мікалай Пішчык і Мікалай Мельнік.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 27.06.2012 г.

Добавить комментарий


avtomaticheskij-poliv.net.ua

avrora-trans.com/services/ukraine/shipping_200

Становер купить
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!