Тры тыдні добрага настрою

Цікавымі сустрэчамі, новымі знаёмствамі, прыгодамі і вясёлым адпачынкам амаль тры тыдні радавала 40 хлопчыкаў і дзяўчынак першая змена ў аздараўленчым лагеры “Лукаўскі”. У ціхую вёсачку Старое Забалацце, каб падыхаць свежым паветрам, набрацца сіл і набыць новых сяброў, з’ехаліся дзеці з усяго раёна. Цікавыя забавы, якімі быў запоўнены кожны іх дзень, смачная ежа, садавіна, ласункі і самае галоўнае — цёплае сонейка, спрыялі добраму настрою, рабілі адпачынак проста незабыўным.
19 дзён для ”часовых жыхароў” лагера праляцелі непрыкметна. Затое засталося шмат уражанняў і прыемных успамінаў. А яшчэ лагер падарыў новых сяброў, дружба з якімі захаваецца надоўга.
Усяго ў лагеры “Лукаўскі” гэтым летам плануецца аздаравіць 160 дзяцей.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: дружная сямейка лагера “Лукаўскі”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 27.06.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


фритюрницы профессиональные

кредит под залог квартиры

https://onlyyou.od.ua