“Сардэчных” спраў майстры

Людзей, якія з тэхнікай на “ты”, у СВК “Чарняны” нямала. А вось майстра-наладчыка Аляксея Уласюка і рамонтніка Аляксандра Зяленіна, якія працуюць у гаспадарцы не па аднаму дзясятку гадоў, галоўны інжынер Анатоль Абрамук, калі зайшла размова пра рацыяналізатарства, параўноўвае з філосафамі. Бо яны ў пастаянным пошуку прапаноў па ўдасканаленню тэхнікі – машын, агрэгатаў, прыстасаванняў. Іх прапановы вызначаюцца навізной, карысныя, эканамічныя, а значыць, неабходныя для павышэння прадукцыйнасці працы, механізацыі вытворчасці, эканоміі матэрыялаў. Па ініцыятыве Аляксея Уласюка цяпер у гаспадарцы наладжаны рамонт трактарных рухавікоў. Гэта абыходзіцца ў 2 разы танней, чым здаць такі рухавік на трактарарамонтны завод. Калі ёсць запчасткі, Аляксей Іпалітавіч сам за 2 – 3 дні можа аднавіць яго. На яго рахунку сёлета 5 адрамантаваных рухавікоў, зэканомлена 15 мільёнаў рублёў. Да рухавікоў Аляксей Іпалітавіч адносіцца з надзвычайнай адказнасцю. Бо гэта – “сэрца” машыны.
— Таму ён у нас “сардэчных” спраў майстар, — гаворыць галоўны інжынер.
Рэстаўрацыяй тэхнікі, надаючы ёй другое жыццё, займаецца Аляксандр Зяленін. Нядаўна ён паставіў у строй, прымяніўшы свае вынаходніцкія ідэі, сеялку, тэрмін амартызацыі якой поўнасцю закончыўся. “Яшчэ паслужыць”, – перакананы ён.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКАХ: галоўны інжынер СВК “Чарняны” Анатоль АБРАМУК разам з Аляксеем УЛАСЮКОМ абмяркоўваюць новыя рацпрапановы; механізатар Аляксей ЗЯЛЕНІН.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 30.06.2012 г.

Добавить комментарий


кредит под залог квартиры

www.profvest.com

thailand-option.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!