Галасістая «зорка» пажэжынскай зямлі

Марыя Аляксандраўна Федарук на першы погляд самая звычайная вясковая пенсіянерка, бабуля і гаспадыня. Аднак за знешняй прастатой і вясёлым характарам амаль што васьмідзесяцігадовай жанчыны хаваецца нялёгкі жыццёвы шлях і надзвычай шырокі і ўнікальны музычны талент. У свае гады яна не толькі спявае і танцуе разам з маладымі, але і выступае натхняльніцай і крыніцай музычнай народнай творчасці Пажэжына.
Гісторыя яе жыцця такая ж няпростая, як і ў герояў яе песняў. Нарадзілася Марыя Аляксандраўна 5 сакавіка 1933 года. Усяго ў сям’і было пяцёра дзяцей, якія вельмі рана засталіся без бацькі. У верасні 1939 года, калі пачалася Другая сусветная вайна, яго забралі ў польскую армію, дзе воін прапаў без звестак у тым жа годзе. У чэрвені 1941-га, калі пачалася ўжо Вялікая Айчынная вайна, немцы разам з большай часткай вёскі спалілі хату маці Марыі. Давялося туліцца ў хатах сваякоў. Марыя Аляксандраўна вельмі добра памятае тыя цяжкія часы і нават народныя песні і прыпеўкі пра Перамогу. Памятае і нялёгкі час аднаўлення. Старэйшы і адзіны ў сям’і брат дапамог пабудаваць новую хату.
Нялёгкая сялянская праца спакон вякоў суправаджалася песнямі: на любое свята і любую падзею з жыцця. Неўзабаве на вячорках на Марыю пачаў заглядвацца малады хлопец – Уладзімір. Два гады яны сустракаліся, потым яшчэ чатыры гады яна чакала яго з арміі. А ў 1954 годзе пажаніліся. Нядаўна яго не стала… За сваё доўгае жыццё яны нажылі дваіх дзяцей, чацвёра ўнукаў і дваіх праўнукаў.
Цяпер Марыя Аляксанд­раўна актыўна займаецца сваёй вакальнай дзейнасцю: спявае ў хоры царквы Святога Міхаіла, у сельскім Доме культуры. Яе песні з’яўляюцца каштоўнейшым здабыткам народнай спадчыны нашай зямлі.
Генадзь ХОДАР.
в. Пажэжын.
НА ЗДЫМКУ: Марыя Аляксанд­раўна ФЕДАРУК.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 30.06.2012 г.

Добавить комментарий


Sonm скам

profvest.com/

tokyozakka.com.ua/sladosti/658-shipuchie-konfety-s-dynej-asahi-mitsuya
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!