Білет — на 124 мільёны

Юрыю Косіку ўсміхнулася рэдкая ўдача. Адразу ажно на дзясяткі мільёнаў рублёў. Перадгісторыя гэтай падзеі такая.
— Я купіў тры латарэйныя білеты “Суперлато” ў Брэсце і Маларыце, — расказвае Юрый Мікалаевіч. – Дзе якія, ужо і не памятаю. Розыгрыш 380-га тыражу адбыўся 3 чэрвеня. Набытыя білеты вырашыў праверыць толькі праз 5 дзён. Звычайная з’ява: глянуць, ці выпала хоць некалькі суцяшальных тысяч. Розыгрыш праверыў па інфакіёску. Ні на якую суму не спадзяваўся і не разлічваў. Аднак лічбам, што з’явіліся на экране, проста не паверыў, засумняваўся. Думаў, што, можа, нейкая тэхнічная памылка выйшла. Каб пераканацца, адразу накіраваўся ў аддзяленне банка. Там я пачуў тую ж самую лічбу. Толькі тады паверыў.
— І якую суму выйгрышу вам пацвердзілі?
— 124 мільёны 915 тысяч 100 беларускіх рублёў.
— Юрый Мікалаевіч, ужо вырашылі, куды патраціце грошы?
— На паляпшэнне жылля. Для нашай маладой сям’і гэта вельмі добрая і своечасовая дапамога.
— Вы ж таксама, ведаю, вырашылі аказаць матэрыяльную дапамогу і сваёй школе. Гэта так?
— Так. Параіўшыся з жонкай, пэўную суму выйгрышу пералічым на рахунак сваёй роднай школы, дзе мяне навучылі чытаць і пісаць.
— А ў “Суперлато” будзеце іграць яшчэ?
— Вядома, буду. Хоць у другі раз такая ўдача, напэўна, ужо больш не ўсміхнецца. Але паспрабаваць варта.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Юрый Косік, які паспрабаваў “на смак” удачу.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 30.06.2012 г.

Добавить комментарий


капитальный ремонт квартиры

https://best-mining.com.ua

www.karter-kiev.net
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!