Маларыта, 3 ліпеня

Святочна выглядаў 3 ліпеня наш горад, жыхары якога разам з усёй краінай адзначалі адно з галоўных свят – свята сваёй Радзімы, свята беларускасці, свята незалежнасці. Кожны раз, калі ўслухоўваешся ў шум дрэў, у радасны смех дзетвары, любуешся палеткамі, дзе спее ўраджай, назіраеш, як змяніліся наш горад і вёскі, пераконваешся, што ты жывеш у куточку, які дагэтуль ніколі так унушальна не будаваўся і не развіваўся. Мы гэта міжволі ўсведамляем і чакаем заўжды з’яўлення нечага новага, каб глядзець у светлую далячынь. Маларыцкі край з’яўляецца Радзімай не толькі для многіх маларытчан, якія тут нарадзіліся, але і для многіх тых, хто сюды ў свой час пераехаў і паспеў зрабіць для яго нешта карыснае і значнае. Таму, напэўна, як ніколі, было шматлюдна на святочных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Незалежнасці. Той настрой, з якім людзі прыйшлі ў месцы правядзення гулянняў, сведчыў: яны жывуць у горадзе, дзе адчуваюць сябе камфортна, дзе не толькі іх дом, але і побач людзі, з якімі ўтульна ім, — гэта бацькі, сябры, гэта тыя, хто іх па-сапраўднаму цэніць, і каго шчыра любяць яны самі. Гэта для іх не проста геаграфічная кропка на карце Беларусі – гэта іх Радзіма. Незалежная, свабодная і прыгожая.
Незалежнасць выпакутавана рознымі пакаленнямі на працягу ўсёй гісторыі краіны. Таму святочныя мерапрыемствы пачаліся з ускладання вянкоў і кветак да помнікаў і памятных мясцін, у якіх прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый, грамадскасці, працоўных калектываў. Пасля святочная атмасфера перакінулася ў гарадскі парк, дзе праходзіла спартакіяда сярод работнікаў раённага спажывецкага таварыства, лясгаса, кансервавагароднінасушыльнага камбіната, ПМК-20, райаграпрамтэхнікі і КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”, што паказала: у нашых калектывах ёсць нямала людзей розных узростаў, якія гарманічна спалучаюць працу і спартыўныя захапленні. Асабліва ў ПМК-20, каманда якой выйшла пераможцай. Затым цэнтр спартыўных гульняў перамясціўся на гарадскі стадыён, дзе гараджане некалькі гадзін жылі футболам.
З самага ранку гарадскі парк, дзе ў Дзень Незалежнасці адкрыліся некалькі новых атракцыёнаў (дзіцячы батут, фаэтон, цір), пачаў запаўняцца гараджанамі. Абноўлены парк, які апошнім часам стаў цудоўным месцам адпачынку, у той дзень яшчэ раз адчуў шчырасць, што ішла ад душы, сэрца, ад памяці продкаў, якія абаранялі і адраджалі ад ворага нашу зямлю, наш край, пра што гучала ў песнях народнага хору ветэранаў. Маларытчане змаглі паслухаць канцэрт эстрадных сама­дзейных выканаўцаў ГДК, а таксама выступленне ансамбля “Рыцкі куфэрак”. Працаваў гандаль. Заключным акордам святочных мерапрыемстваў стала рэспубліканская акцыя “Спяём гімн разам”, у якой разам з жыхарамі горада прынялі ўдзел работнікі райвыканкама, ветэраны працы, моладзь. Потым была маладзёжная дыскатэка.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКАХ: горад у Дзень Незалежнасці.

Опубликовано в «ГЧ» 7.07.2012 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.monaliza.kiev.ua

www.medicaments-24.com

1cs.com.ua/services/after-construction-cleaning-of-houses-and-cottages/