Чараўніцы кандытарскага цэха

Кожны дзень жыхары горада і раёна могуць паласавацца смачнай прадукцыяй кандытарскага цэха райпа – булачкамі і рагалікамі, кексамі, коржыкамі, сэндвічамі, батонамі і нават маларыцкім грачанікам. У рабочую змену, якая доўжыцца 12 гадзін, чараўніцы-кандытары выпякаюць больш чым 40 найменняў розных вырабаў. У месяц кандытарскі цэх вырабляе прадукцыі на 70 – 80 мільёнаў рублёў.
Таццяна Алесік і Тамара Стралец — кандытары з вопытам. І хоць праца ў кандытарскім цэху нялёгкая, але яна майстрам салодкіх вырабаў падабаецца, бо па-свойму творчая і цікавая.
НА ЗДЫМКУ: Таццяна Алесік і Тамара Стралец за фармоўкай грачанікаў.

Опубликовано в «ГЧ» 7.07.2012 г. 

Добавить комментарий


автоматический полив украина
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!