У нарыхтоўшчыкаў — сезон чарніц

Лета – гарачы сезон для нарыхтовак. Некалькі разоў на дзень кладаўшчык Таццяна Цяліпка (на здымку), чакае, калі прыедзе машына з “чорным золатам” нашых лясоў – чарніцамі. Іх райспажыўтаварыства закупляе ў сваіх магазінах у неабмежаванай колькасці. Пакуль гэта толькі пачатак сезона. Акрамя чарніц, закупляюць і іншыя ягады. Не бывае ў вяскоўцаў, ды і ў гараджан праблем і з тым, куды здаць лішкі бульбы, яблыкаў, гародніны, дароў лесу. Выручаюць нарыхтоўшчыкі райспажыўтаварыства. Нарыхтоўчы абарот за 5 месяцаў г.г. склаў 3171 млн. рублёў. Закуплена 78,9 тоны гародніны, 23,9 тоны яблык, 48,8 тоны мясапрадуктаў, 300 кг мёду, 453 шт. скураной сыравіны, 652,9 тоны чорных металаў, 1,9 тоны каляровых металаў, 3,5 тоны другасных тэкстыльных матэрыялаў, 69,2 тоны макулатуры, 2,4 тоны поліэтылену, 1,1 тоны шклабою.
Аб’ём рэалізацыі сельгаспрадукцыі і сыравіны склаў 1858,2 млн.рублёў. Атрымана валавых даходаў 205, 1 млн. рублёў.

Опубликовано в «ГЧ» 7.07.2012 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У нарыхтоўшчыкаў — сезон чарніц: 1 комментарий

Добавить комментарий


https://best-products.reviews

https://photolifeway.com

adulttorrent.org