Маларыцкае райспажыўтаварыства заваёўвае пакупніка

Аб тым, на якім ўзроўні знаходзіцца гандаль раёна, пакупнік мяркуе па багаццю і разнастайнасці асартыменту тавараў на паліцах магазінаў, магчымасці, скарыстаўшыся скідкамі, набыць тавар па больш таннай цане, на выгадных умовах узяць у крэдыт любы неабходны тавар. Трымацца “на плыву”, калі эканоміка толькі яшчэ пачынае ажываць пасля нядаўняга крызісу, справа няпростая. Але Маларыцкаму райспажыўтаварыству, дзякуючы прадуманай рабоце ўсіх падраздзяленняў, пастаяннаму пошуку новых форм арганізацыі працы, імкненню быць бліжэй да пакупніка, прапаноўваць усё большы спектр тавараў і паслуг, якасную і даступную прадукцыю, гэта ўдаецца.
— Дынамічнае развіццё шматгаліновай сістэмы Маларыцкага райпа пацвярджаюць станоўчыя лічбы. Што адметнае ў рабоце калектыву было летась? – цікаўлюся ў Алены Цімашэнка, энергічнага, мэтанакіраванага і патрабавальнага старшыні праўлення спажывецкага таварыства раёна.
— Летась мы змаглі атрымаць значны фінансавы вынік — 1376 мільёнаў рублёў прыбытку. У 2011 годзе было прададзена насельніцтву тавараў больш чым на 70 мільярдаў рублёў. Толькі на тэхнічнае пераабсталяванне было накіравана 1350 мільёнаў рублёў. Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з ААТ “Белавежскі” і ДзП “Заходні” і зніжэнню гандлёвых надбавак на прадукцыю гэтых прадпрыемстваў, кірмашы, якія праводзіліся ў выхадныя дні, далі дадаткова 180 мільёнаў рублёў тавараабароту. Каб зацікавіць пакупнікоў, праводзіліся акцыі “Шчодрая зіма”, “Нашым любімым”, “Стоп-цана”, “Асенні цэнапад”, “Прывітанне, школа!”, “З клопатам – да вас”. Гандлёвая служба райспажыўтаварыства рэалізоўвала праграму правядзення актыўных форм гандлю: кірмашоў, выстаў, выязных мерапрыемстваў. У выніку гэтага тавараабарот склаў 2020 мільёнаў рублёў. Летась аднавілася работа трох гандлёвых аб’ектаў: “Прадтавары” № 2 у в. Олтуш, магазін ТПП у в. Багуслаўка, “Кааператар” у в. Хаціслаў. Для аказання сацыяльнай падтрымкі насельніцтву быў адкрыты камісійны аддзел у магазіне “Прамтавары-канфіскат” і арганізавана работа 17 магазінаў, якія прадастаўляюць скідкі малазабяспечаным катэгорыям грамадзян.
— Безумоўна, работа па развіцці прадпрыемства не спыняецца. Як справы ідуць сёлета?
— За 5 месяцаў гэтага года мы выканалі шэсць з дзесяці асноўных прагнозных паказчыкаў эканамічнага развіцця. Забяспечаны тэмпы росту па аб’ёмах вытворчасці прамысловай прадукцыі, тавараабароту грамадскага харчавання, аказанню платных паслуг насельніцтву, паказчыку энергазберажэння, інвестыцыях у асноўны капітал і зніжэнні ўзроўню затрат на вытворчасць прадукцыі. Рознічны тавараабарот гандлю склаў 41780,3 мільёна рублёў. Сёлета нам удалося аднавіць работу другога паверха універмага, пашырыць гандлёвыя плошчы магазіна “Буслік”, адкрыць “Дыскаунтар” на базе магазіна “Прадукты” № 11. Акрамя таго, мы рэалізавалі ідэю прамысловага дыскаунтара ў магазіне “Тэхніка”, а ва ўсіх магазінах на цэнтральных сядзібах гаспадарак раёна праводзім акцыю “Бліжэй да пакупніка”. У магазіне “Шчодры” пачала дзейнічаць дысконтная сістэма скідак. Пры пакупцы тавару на суму звыш 150 тысяч рублёў пакупнік атрымлівае дысконтную карту, якая дае права на скідкі пры наступных пакупках.
— Сапраўды, зроблена нямала. А якія ёсць яшчэ планы, задумы?
— У горадзе будуць адкрыты новы магазін “Прадукты” па вул. Заслонава і магазін “Сэканд хэнд“ у памяшканні магазіна “Буслік”. У бліжэйшы час пачнуцца работы на першым паверсе універмага, дзе будзе прадавацца мэбля. Пакупнікоў чакаюць новыя акцыі. Адным словам, планаў шмат. Спадзяемся, калектыў зможа іх рэалізаваць.

Опубликовано в «ГЧ» 7.07.2012 г. 

Добавить комментарий


www.ka4alka.com.ua

https://topobzor.info

http://maxformer.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!