На прылаўках — багаты асартымент

Па максімуму задаволіць пакупніцкі попыт жыхароў раёна імкнуцца штодня 75 гандлёвых прадпрыемстваў райпа. На прылаўках магазінаў заўжды ў дастатковай колькасці ёсць мясныя, малочныя прадукты, хлебабулачныя вырабы, садавіна і гародніна, напоі, адзенне, электратавары, мэбля, будаўнічыя матэрыялы і многае-многае іншае.
Поспехі ў любой справе, а тым больш у сферы паслуг, залежаць ад канкрэтных людзей. З году ў год стабільна працуюць, зацікаўліваючы пакупніка, калектывы магазінаў “Мэбля”, “Буслік”, “Гаспадарчыя тавары”, “Прадтавары № 18 (“Проста”), “Гарачы хлеб”, “Погляд”, в. Дубічна, в. Масевічы, “Прадтавары” в. Заазёрная, “Прадтавары” і “Прамтавары” в. Олтуш, “Прадтавары” і “Прамтавары” в. Арэхава, “Прамтавары” в. Ра­дзеж, в. Хаціслаў, в. Сушытніца, в. Макраны. У ліку лепшых і калектывы магазінаў “Старт” і “Прадтавары” № 14. Добра ведаюць сваю справу вопытныя прадаўцы Тамара Якімук, Лідзія Хатынюк і Зоя Бучанкова (на здымку злева направа), а таму кожны, хто заходзіць у магазін “Старт”, заўжды задаволены і разнастайнасцю тавару, і якасцю, і добрым абслугоўваннем. Самым шырокім асартыментам прадуктовых тавараў прыцягвае да сябе маларытчан і жыхароў раёна магазін “Прадтавары” № 14. Ветлівыя прадаўцы гэтага гандлёвага прадпрыемства, такія , як Лідзія Герасімук (на здымку), заўжды ведаюць, як дапамагчы пакупніку выбраць патрэбны яму тавар.

Опубликовано в «ГЧ» 7.07.2012 г.

Добавить комментарий


mobil 1 подбор масла

http://artma.net.ua

https://pills24.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!