Магазін на колах едзе ў глыбінку

У дождж і снег, слоту і спякоту, зімой і летам, штодня намотваючы сотні кіламетраў, па дарогах раёна імчаць аўтамагазіны. Яны спяшаюцца ў самыя аддаленыя вёскі — глыбінку раёна, дзе няма гандлёвых кропак, каб у вызначаныя графікам дні прывезці вяскоўцам хлеб і ўсё астатняе да яго, а таксама тавары прамысловай групы. Штодня па раёну курсіруюць тры магазіны на колах. Кожнаму з іх трэба аб’ехаць больш за дзесяць населеных пунктаў. Вясковыя жыхары могуць набыць у аўтамагазіне усё неабходнае, да таго ж зрабіць патрэбныя заказы да наступнага прывозу. А гэтых заказаў нямала. Пакупнікі просяць прывезці не толькі муку, цукар, але і пральныя машыны, рубероід,цэмент.
Ніна Наўрось у своеасаб­лівым магазіне на колах працуе ўжо сем гадоў. Пачалося ўсё з падмены водпуску. Работа з вяскоўцамі ёй спадабалася, а таму і вырашыла яна застацца на гэтым складаным, але цікавым сваімі сустрэчамі з простымі вясковымі людзьмі, участку. Надзейным памочнікам прадаўца з’яўляецца вадзіцель Сяргей Кардзялюк. Ён, як і Ніна Сямёнаўна, добра разумее вяскоўцаў, заўжды гатовы іх выслухаць. А апошнія, між іншым, людзі ў асноўным састарэлыя, адзінокія, увага і цёплае слова ім патрэбны не менш, чым тавар.
Больш за 344 мільёны рублёў склаў за 5 месяцаў тавараабарот аўталаўкі, што сведчыць аб уменні Ніны Сямёнаўны знаходзіць кантакт з пакупніком. Нездарма ж у яе адрас паступаюць ад вяскоўцаў словы падзякі.
НА ЗДЫМКУ: прадавец Ніна Наўрось абслугоўвае пакупнікоў.

Опубликовано в «ГЧ» 7.07.2012 г. 

Добавить комментарий


Acheter Vimaks

pillsbank.net

profvest.com/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!