“ПАЧАСТУЙЦЕСЯ ФІРМЕННАЙ СТРАВАЙ”

12 кропак грамадскага харчавання райспажыўтаварыства, разлічаных на 488 пасадачных месцаў, гатовы накарміць жыхароў і гасцей горада смачнымі абедамі, здзівіць кулінарнымі шэдэўрамі, прадаставіць месца для правядзення ўрачыстасці. Між іншым, платных паслуг у сферы грамадскага харчавання за 5 месяцаў г.г. аказана на 17,8 мільёна рублёў, што складае ў супастаўных цэнах 124,7% да мінулага года. Кожная з кропак грамадскага харчавання мае свае асаблівасці дызайну, сваю фірменную кухню, чым і прыцягвае наведвальнікаў. Між іншым, два повары Маларыцкага райпа маюць заслужанае званне – майстар.
За 34 гады сваёй работы ў грамадскім харчаванні майстар-повар Зінаіда Грачова настолькі ўжо вывучыла ўсе тонкасці поварскай справы, што заслужыла не толькі павагу калег і кіраўніцтва райспажыўтаварыства, але і прызнанне свайго майстэрства на самым высокім узроўні — рэспубліканскай экспертнай камісіі Белкаапсаюза. Самы высокі крытэрый ацэнкі работніка галіны на прафесійную прыдатнасць – званне майстра яна пацвярджае сваёй штодзённай работай. Ужо сёлета па яе ініцыятыве было праведзена 8 выставак-продажаў, распрацавана 10 фірменных страў. Паспрабаваць іх могуць наведвальнікі рэстарана “Рыта”, дзе і працуе Зінаіда Сяргееўна.
Сваімі кулінарнымі навінкамі – гарачай закускай з кальмараў, салатай “Алена”, катлетай “Перапёлчына гняздо”, дэсертам “Вавельскі” і многімі іншымі фірменнымі стравамі, якіх толькі сёлета распрацавана ўжо дванаццаць, радуе наведвальнікаў кафэ “Скарпіён” майстар-повар Святлана Клаўдзеева. 12 гадоў працуе яна ў грамадскім харчаванні, неаднойчы ўдзельнічала ў розных конкурсах прафесійнага майстэрства повараў, а ў сакавіку гэтага года абараніла званне майстра.

Опубликовано в «ГЧ» 7.07.2012 г.

Добавить комментарий


www.cl24.com.ua

раскрутка сайта в киеве
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!