Стыхія наслядзіла…

У нядзелю, 8 ліпеня, лукаўскія і макранскія землі пацярпелі ад моцнага ўрагану і дажджу. Сляды, што нанесла бура нядзельным днём, калі ўязджаеш у вёску, відаць адразу. На дахах жылых дамоў пазрывала лісты шыферу, паламала дрэвы ў садах мясцовых жыхараў і г.д. Вялікія страты панеслі і сельгасарганізацыі, асабліва СВК “Чырвоны партызан”. Там амаль што поўнасцю стаяць у вадзе пасевы, а таксама пашко­джаны і калгасныя пабудовы, асабліва новая рэканструяваная ферма. Вадзім Галоўчык, начальнік Маларыцкай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін, адзначыў: “У нядзелю днём ад вёскі Лукава да вёскі Добрасава прайшоў моцны град з вялікім дажджом і моцнымі парывамі ветру, які нанёс вялікія страты маёмасці СВК і жыхарам вёсак. Пашкоджаны будынкі фермы ў вёсцы Лукава, зернясклада, піларамы, жылыя дамы. Таксама павалены дрэвы і агароджа, але больш за ўсё пацярпелі пасевы. Кукуруза амаль што ўся ляжыць, месцамі яшчэ нават не сышла вада. А рапс увогуле пабіў град. Калі б не моцная бура, то можна было б масава ўбіраць рапс. Пацярпелі таксама і пасевы грэчкі, азімага жыта, яравога трыцікале. У гэтым раёне з-за выпадзення вялікай колькасці ападкаў узровень вады на палях дасягнуў10-15 сантыметраў”. Што датычыцца агульнай колькасці пашкоджа­ных плошчаў, то ў СВК “Чырвоны партызан” лічбы такія: кукуруза пашкоджана на 209 гектарах, грэчка — на 23 гектарах, азімае жыта — на 210 гектарах, трыцікале — на 33 гектарах. А ў СВК “Макраны” градам рапс пашкодзіла аж на 46 гектарах. Страты, безумоўна, вельмі значныя. Зразумела, што чакаемага ўраджаю ўжо не будзе, але патрэбна выратоўваць тое, што яшчэ можна выратаваць.
Стыхія прайшлася і на прыватных участках жыхароў, павымывала шмат бульбы. Мясцовая жыхарка з сумам ў голасе скардзілася на тое, што на агародзе ля дома ляжыць зверху амаль ўся бульба, і зараз яе патрэбна збіраць.
Сумы ўрону падлічва­юцца.
Анастасія Максімук.
На здымку: вынікі стыхіі ў Лукаве.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано в «ГЧ» 11.07.2012 г.

Добавить комментарий


https://velotime.com.ua

best-products.reviews

adulttorrent.org/search/cumclinic
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!