“КІРМАШ ВАКАНСІЙ” ЯК АЛЬТЭРНАТЫВА МІНУЛАМУ

Больш за 270 жыхароў раёна ўзяты на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС. Сярод іх ёсць тыя, хто быў асуджаны да абмежавання волі, хто знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам, хто ўжо адбыў пакаранне і вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі. У кожнага з гэтых людзей свой лёс, падобны ў адным – спатыкнуўшыся, яны пайшлі не па той сцежцы…
Каб дапамагчы гэтым людзям, ужо не першы раз праводзяцца ў раёне акцыі “Альтэрнатыва” і “Благавест”. Чарговая сустрэча ў рамках гэтых акцый, ініцыятарамі якой былі супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС, пачалася з размовы пра тое, якую дапамогу можа атрымаць кожны, хто, нягледзячы на памылкі, імкнецца змяніць свой лад жыцця. У першую чаргу гэта дапамога ў працаўладкаванні. З вакансіямі, якіх у арганізацыях і на прадпрыемствах раёна больш за 70, пазнаёміла спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Хатынюк. У будаўнічыя арганізацыі, як паведаміла яна, патрабуюцца муляры і бетоншчыкі, у райспажыўтаварыства – грузчыкі, прадаўцы, у сельгаскааператывы раёна – жывёлаводы, трактарысты, слесары-рамонтнікі.
Але жаданне атрымаць накіраванне на тое ці іншае месца работы прысутныя на сустрэчы выказваць не спяшаліся. І справа не толькі ў тым, што многія вакантныя месцы патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі, але і ў тым, што, вярнуўшыся з месцаў пазбаўлення волі ці адбываючы пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, некаторыя не жадаюць працаўладкоўвацца, шукаюць недзе часовы заробак, бо так і не змаглі сур’ёзна задумацца над сваімі памылкамі. 11 грама­дзянам, якія знаходзяцца пад наглядам і працяглы час не працуюць, парушаюць ўмовы адбывання пакарання, пракурорам раёна былі выпісаны папярэджанні.
Аб тым, як важна жыць па сумленні, задумвацца над сваімі ўчынкамі, клапаціцца пра тое, які след ты пакінеш на зямлі, гаварыў на сустрэчы свяшчэннаслужыцель айцец Сергій. Усё жыццё чалавека, як адзначыў ён, пабудавана на веры. Кожны з нас верыць у лепшае, і гэтая вера дапамагае жыць, пераадольваць цяжкасці. Шукаць у сабе сілы, каб змагацца з тым, што перашкаджае жыць па законах сумлення і маралі, заклікаў ён усіх прысутных на сустрэчы.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час акцыі “Альтэрнатыва”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 11.07.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


sweet-smoke.com.ua

Sonm скам

посмотреть www.profvest.com