Пагранічны хрэсны ход

На Маларытчыне прайшоў хрэсны ход. Тут пабывалі галоўныя духоўныя сімвалы беларускіх пагранічнікаў – абраз нябеснага ахоўніка Архістраціга Міхаіла і харугва Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Шлях хрэснага ходу пралягаў уздоўж дзяржаўнай граніцы РБ і быў прымеркаваны да 10-годдзя з моманту падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве Беларускай праваслаўнай царквы і органаў пагранічнай службы РБ.
Ваеннаслужачыя Пінскага пагранічнага атрада духоўныя сімвалы — штандарт і святы абраз — перадалі ў пагранічную камендатуру “Маларыта”. Іх тут урачыста сустракалі. На тэрыторыі камендатуры адбыўся малебен і пропаведзь. Затым эстафету прыняла Брэсцкая пагранічная служба.
На здымку: у час хрэснага ходу на тэрыторыі пагранкамендатуры “Маларыта”.

Опубликовано в «ГЧ» 11.07.2012 г.

Добавить комментарий


profvest.com

http://www.profvest.com

хедж фонд отзывы
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!