Удзел у выставе-кірмашы

V духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш “Брэст праваслаўны” на працягу тыдня гасцінна прымала наведвальнікаў у абласным цэнтры. У ДК прафсаюзаў і на пляцоўцы перад ім размяшчалі свае гандлёва-выставачныя рады амаль 70 удзельнікаў, у іх ліку – манастыры, праваслаўныя прыходы, брацтвы і сястрынствы, выдавецтвы, навучальныя духоўныя ўстановы, народныя майстры, пчаляры, траўнікі. Мінская школа званароў давала магчымасць усім жадаючым пазваніць у звоны. Між іншым, у мерапрыемстве ўдзельнічалі не толькі прадстаўнікі епархій Беларусі, але і Расіі, Украіны.
Праграма мерапрыемства прадугледжвала правядзенне круглых сталоў, семінараў, лекцый, літаратурна-мастацкіх вечароў, прагляд кінафільмаў. Акрамя таго, пытанні можна было задаць светару.
У выставе-кірмашы прыняло ўдзел і Маларыцкае благачынне — прыход Свята-Мікалаеўскай царквы райцэнтра.
На здымку: у час урачыстага адкрыцця; ля палаткі Свята-Мікалаеўскай царквы г.Маларыты.

Опубликовано в «ГЧ» 11.07.2012 г.

 

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!