Ночка летняя хутка знікае…

У кожнага чалавека ёсць невялічкі кавалачак зямлі, які завецца маленькай радзімай. Яна выгадавала і выхавала, на ёй, як кажуць, і зоркі свецяць найярчэй. І традыцыі, што тут жывуць, ніколі не забываюцца з дзяцінства. Як вось гэтая купальская ноч, чароўнае свята Купалля, любоў да якога так шчыра пацвердзілі народны ансамбль песні і музыкі “Хаціславяне” і клуб аматараў фальклору “Крынічка” з Хаціслава, якія ладзілі купальскую імпрэзу на пляцоўцы гарадскога Дома культуры, дзе ў ціхі цёплы вечар сабраліся маларытчане. Песні родныя, што спявалі народныя калектывы, дарослыя танцы ў дзіцячым выкананні сведчылі пра любоў да нашай спадчыны, да куточка, дзе мы жывем.
НА ЗДЫМКУ: у час купальскага свята ля ГДК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 11.07.2012 г.

Добавить комментарий


http://nissan-ask.com.ua/

www.oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!