Быць у ліку дастойных

На ўрачыстасць з нагоды Дня кааперацыі ў актавай зале райспажыўтаварыства сабраліся і сённяшнія работнікі, і ветэраны працы. Мерапрыемства адкрыла старшыня праўлення Алена Цімашэнка, якая, у прыватнасці, адзначыла: “Сёння мы абслугоўваем жыхароў ва ўсіх куточках раёна. Сельскія жыхары не павінны абслугоўвацца горш, чым гарадскія, таму мы кожнаму кліенту надаем як мага больш увагі. Усё, чаго мы дасягнулі на сённяшні момант, – гэта, безумоўна, ваша заслуга. Сёння наша праца накіравана на паляпшэнне фінансавай сістэмы. Хачу па­дзякаваць усім вам за добрую і сумленную працу, пажадаць поспехаў”. У сваім выступленні намеснік старшыні райвыканкама Эдуард Кандзярэшка, які прысутнічаў на свяце, сказаў: “У нашай краіне шмат чаго робіцца для замацавання спажывецкай кааперацыі. Патрэбна адзначыць, што Маларыцкае райпа ў апошні час займае дастойнае месца, а таму трэба, каб і надалей вы рухаліся такімі тэмпамі”. Пасля Эдуард Кандзярэшка ўручыў Граматы райвыканкама лепшым працаўнікам кааперацыі. Алена Цімашэнка таксама адзначыла лепшых работнікаў і ўручыла ім Граматы аблспажыўсаюза, Маларыцкага райпа. Пасля адбыўся канцэрт, які падрыхтавалі работнікі Маларыцкага райспажыўтаварыства.
Анастасія Максімук.
На здымку: у час мерапрыемства.
Фота Алега Крэмянеўскага.

Опубликовано в «ГЧ» 14.07.2012 г.

Добавить комментарий


смотреть на сайте

http://artma.net.ua

militarycenter.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!