Разам мы зможам больш

На базе спартыўнага ўніверсальнага комплексу “Жамчужына” прайшлі не зусім звычайныя спаборніцтвы. Памерацца сіламі на старт выйшлі дзве каманды. Адна з іх — “Млечны шлях”, якая складалася з дзяцей-інвалідаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, другая — “Вясёлыя рабяты”, куды ўвайшлі вучні 8 класа раённай гімназіі. Мерапрыемства «Разам мы зможам больш” праводзілася сумесна з БРСМ.
У першай частцы конкурсу вядучая Таццяна Сацюк і журы правяралі тэарэтычныя веды ўдзельнікаў па спартыўнай тэматыцы і здаровым ладзе жыцця. Другая частка ўключала ў сябе 6 спартыўных рознапланавых эстафет: “Сапёры”, “Вясёлыя абручы”, “Тэнісісты”, “Боўлінг усляпую”, “”Стральба”, “Хуткі мячык”. Усе юныя спартсмены атрымалі многа пазітыўных эмоцый і папоўнілі арганізм жыццёвымі сіламі. А паміж выпрабаваннямі каманды дэманстравалі гледачам свае вакальныя і танцавальныя здольнасці.
Згодна з выніковаю табліцаю, свята закончылася ўнічыю. Усе яго ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі і атрымалі падарункі.
— Гэта не першае мерапрыемства, якое мы праводзім сумесна з СУК “Жамчужына” і МТЦСАН, — кажа Таццяна Сацюк, першы сакратар РК ГА “БРСМ”. – Мы пастаянна імкнемся далучыць дзяцей да здаровага ладу жыцця і заняткаў спортам, выкарыстоўваючы розныя метады і сродкі. Не пакідаем па-за ўвагай і дзяцей-інвалідаў. Усе разам мы для такой катэгорыі маладых людзей можам зрабіць больш карыснага не толькі ў плане занятасці іх вольнага часу.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: моманты спаборніцтваў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 18.07.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.engi.kiev.ua

teplostar.kiev.ua

farm-pump-ua.com