Па першую дапамогу — на ФАП

Штодзённа гэтыя жанчыны – фельчар Ларыса Сухарэвіч і санітарка Вера Бойка (на здымку) вядуць прыём хворых на ФАПе, якіх сюды звяртаецца ў сярэднім да 15 чалавек. Дэмаграфічная сітуацыя ў Гвозніцы за мінулы год палепшылася: нарадзілася 7, памерла 10 чалавек, у той час, як у папярэднія гады ўзровень смяротнасці быў большы ў некалькі разоў. На першым месцы, як расказвала Ларыса Пятроўна, сярод прычын смерці ў мясцовага насельніцтва стаяць хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы. Вось і даводзіцца фельчару ў сваёй рабоце больш увагі звяртаць на прафілактыку, даючы парады і кансультацыі.
Прыемныя змяненні адбыліся тут – адрамантаваны ўсе кабінеты – працэдурны, педыятрычны, гінекалагічны. Насельніцтва Гвозніцы складае на сённяшні дзень 570 чалавек, з якіх 114 — дзеці і падлеткі, 140 — пенсіянеры, 316 — працаздольныя. Усе катэгорыі вяскоўцаў маюць магчымасць атрымаць першую дапамогу ў мясцовых медработнікаў.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://showroom-kiev.com.ua

www.101binaryoptions.com

www.djahostel.com.ua