Прававы лікбез

Публічны цэнтр прававой інфармацыі пры раённай бібліятэцы функцыянуе з 24 красавіка 2002 г.
— Гэта – пункт свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі, — кажа Валянціна Ібрагімава, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і ПЦПІ. – Яго мэта – фарміраванне ў насельніцтва прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівых адносін да права. Мы рэалізоўваем дзяржаўныя гарантыі на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі ўсім, каму яна неабходна. У публічным цэнтры прававой інфармацыі сфарміраваны фонд перыядычных друкаваных і электронных выданняў, якія змяшчаюць прававую інфармацыю, і матэрыялаў, якія садзейнічаюць поўнаму і адэкватнаму ўспрыняццю грамадзянамі іх правоў і абавязкаў. Па стану на 1 ліпеня аб’ём прававога фонду склаў 1409 экзэмпляраў.
У ПЦПІ вядзецца штодзённы ўлік карыстальнікаў. З пачатку года, напрыклад, паслугамі цэнтра скарысталіся ўжо больш за 100 чалавек, зарэгістравана 166 зваротаў, з іх 33 – да электроннай базы, таксама выдадзена 201 даведка і 333 экзэмпляры кніг і брашур. Аказваюцца тут і платныя паслугі.
Публічны цэнтр прававой інфармацыі пастаянна арганізоўвае і прымае ўдзел у розных мерапрыемствах. Напрыклад, у крэатыў-праекце “Вербальныя і невербальныя зносіны” ў РАУС, “Сустрэчы з цікавым субяседнікам” (з супрацоўнікам РАУС А.М.Гапонікам), дні эканамічных ведаў “SMS, інтэрнэт-банкінг” з удзе­лам супрацоўнікаў ААБ “Беларусбанк”, уроку прававых ведаў “Канстытуцыя – гарант нашых правоў і абавязкаў”.
— Калі вам неабходна тэрмінова знайсці нейкі прававы дакумент, — кажа Валянціна Піліпаўна, — то звяртайцеся да нас. Мы гэта зробім у самы кароткі тэрмін.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Валянціна Ібрагімава,бібліятэкар аддзела абслугоўвання і публічнага цэнтра прававой інфармацыі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 21.07.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.