Таццяніна радасць

Таццяна Фененка, якая закончыла пяць класаў гарадской СШ №1, прыйшла ў рэдакцыю, каб паказаць сваю незвычайную “радасць”. У дзяўчынкі ранкам расцвіў кактус.
— Дома ў мяне ёсць некалькі розных такіх калючых вазонаў, — кажа Таццяна. – А вось кактус, які трымаю ў руках, зацвіў першым з іх. Хутка на ім з’явіцца і другая кветачка. У энцыклапедыі вычытала, што кактус красуе толькі на працягу сутак. Пасля кветка адпадае. Некалькі дзён чакала таго моманту, калі яна распусціцца. Спадзяюся, што хутка і іншыя кактусы з маёй калекцыі парадуюць сваім цвіценнем.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Таццяна Фененка і яе кактус, які расцвіў усяго толькі на суткі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 21.07.2012 г.

Добавить комментарий


steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!