Лазня для здароўя, што крылы для птушкі

Для нашых маларыцкіх вёсак лазня ў двары – з’ява не характэрная. Нехарактэрная яна і для Гвозніцы. Але адна ўсё ж  такі ёсць. Мясцовы трактарыст Міхаіл Гардзіеўскі, які пераехаў сюды ў свой час са Століншчыны, калі ўладкоўваў быт, палічыў у першую чаргу змайстраваць з хвоі лазню з дашчатай падлогай, ведаючы па прыкладзе свайго дзядзькі на маленькай радзіме,  якое аздараўленчае ўздзеянне на паляпшэнне функцыянальнага стану арганізма аказвае лазня. У Расіі,  напрыклад,  лазня на сельскім падворку заўсёды была распаўсюджанай з’явай. Невыпадкова, расказваў Міхаіл, калі да бацькоў у Гвозніцу прыязджаў суседскі хлопец з Благавешчанска, ён першай справай прыходзіў папарыцца у лазню Міхаіла. А прыхільнік ён, каб не паддавацца асабліва прастудзе,  такога метаду: папарыўся зімой, потым на 5 хвілін басанож  па снегу ў 20-градусны мароз і зноў у парылку.
— Ніякая прастуда не бярэ, — гаворыць Міхаіл. – І жонку сваю да гэтага прывучыў, і дзеці, калі прыязджаюць, не супраць у лазні папарыцца.
А з венікаў, якія нарыхтоўвае, найбольш лекавым лічыць бярозавы. Вось такая азбука здароўя ў Міхаіла Гардзіеўскага (на здымку).

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!