СВЯТА ТЫХ, ХТО УМЕЕ ПАКАРЫЦЬ АГОНЬ

Дзень пажарнай службы – свята тых людзей, якія штодня знаходзяцца на баявым пасту, рызыкуюць сваім жыццём дзеля выратавання іншых людзей, прадухілення і ліквідацыі аварый, пажараў і катастроф. Кожны, хто абраў прафесію пажарнага-выратавальніка, узяў на сябе цяжкі, адказны і разам з тым ганаровы абавязак па абароне людзей, гарадоў і вёсак ад пажараў, надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.
Праходзяць гады і стагоддзі, але задачы агняборцаў застаюцца нязменнымі. Менавіта яны першымі прыходзяць на дапамогу, нягледзячы на небяспеку для свайго здароўя і жыцця, ліквідуюць пажары, аварыі, выратоўваюць людзей. І гэта не гераізм, а звычайная работа. Вынік паўсядзённай працы асабовага саставу раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях за першае паўгоддзе 2012 года – гэта захаваныя матэрыяльныя каштоўнасці на суму звыш 475 мільёнаў рублёў. З пачатку года было ліквідавана 25 пажараў, выратавана ад знішчэння агнём 35 пабудоў.
Чацвёра работнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях сёлета атрымалі граматы Брэсцкага абласнога упраўлення па надзвычайных сітуацыях. А камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 прапаршчык унутранай службы Генадзь Мішчук і начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 14 старшы прапаршчык Віталь Бягеза ўзнагароджаны адпаведна медалём “За бездакорную службу” ІІІ ступені і нагрудным знакам “Выдатнік”.
Нельга не адзначыць таксама работнікаў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1- начальніка каравула Дзмітрыя Сакалюка, начальніка каравула Паўла Палуяна, вадзіцеля Аляксандра Трэбіка, камандзіра аддзялення Руслана Тамашука; работнікаў ПАВЧ № 11 – начальніка паста Юрыя Білецкага, камандзіра аддзялення Сяргея Дваракоўскага; работнікаў ПАВЧ № 12 – камандзіра аддзялення Мікалая Клюнчыка, вадзіцеля Сяргея Дайнеку, вадзіцеля Фёдара Гаўрылюка; работнікаў ПАВЧ № 13 – начальніка паста Віктара Літвіна, камандзіра аддзялення Генадзя Мішчука, камандзіра аддзялення Сяргея Самасюка; работнікаў ПАВЧ № 14 – камандзіра аддзялення Генадзя Кораня, вадзіцеля Васіля Сахарчука; работнікаў ПАВЧ № 15 – начальніка паста Сяргея Анішчука, вадзіцеля Генадзя Саца, камандзіра аддзялення Андрэя Бойку. Штодзённая праца гэтых людзей дазваляе падтрымліваць на высокім узроўні гатоўнасць падраздзяленняў да ліквідацыі пажараў, аварый і катастроф.
Прафесійнае свята – добрая нагода азірнуцца на мінулае і вызначыць планы на перспектыву. Нам ёсць чым ганарыцца ў мінулым, ёсць да чаго імкнуцца ў будучым.
Хацелася б шчыра пажадаць усім работнікам райаддзела па надзвычайных сітуацыях моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця, бадзёрасці духу і аптымізму, спакойных дзяжурстваў.
Алена АСТАПЕНКА, інспектар групы прапаганды і навучання райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
НА ЗДЫМКУ: адны з лепшых работнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях камандзір аддзялення ПАСЧ №1 г. Маларыта Аляксандр Сезік, вадзіцель Аляксандр Трэбік.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 25.07.2012 г.

Добавить комментарий


https://artma.net.ua

gefest-sv.kiev.ua

www.pharmacy24.com.ua/viagra-sildenafil/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!