Каб не сядзець без справы!

Лета для падлеткаў — гэта не толькі канікулы, але і праца. І калі ў горадзе існуе нейкі выбар чым заняцца, то ў сельскай мясцовасці, на жаль, асобага выбару няма, акрамя працы на зернетаку. Штогод у гарачы час жніва разам з дарослымі за ўраджай змагаюцца і школьнікі. Але не ўсё так проста, як можа здацца на першы погляд. Працаваць на таку могуць не ўсе жадаючыя. Для таго, каб падлетка дапусцілі да працы, неабходна ў праўленне СВК прынесці заяву ад бацькоў, а таксама медыцынскую даведку аб тым, што ён здаровы і здольны працаваць. Ёсць і яшчэ адзін немалаважны момант – узрост. Напрыклад, у СВК “Ланская” могуць працаваць падлеткі з 14 год, а вось у суседняй гаспадарцы, вытворчым сельскагаспадарчым філіяле “Савушкіна” — з 17 год. Калі ўсе ўмовы выкананы, то смела можна брацца за прылады працы і ў бой. Працуюць падлеткі ў некалькі змен. Адна змена доўжыцца 4 гадзіны. Такім чынам, заняты дзеці кожны дзень па 4 гадзіны, што ніяк не супярэчыць заканадаўству. Працуюць на таку як хлопчыкі, так і дзяўчынкі. Дзяўчаты ніколькі не цураюцца гэтай справы, а наадварот умела і аддана шчыруюць. А на маё пытанне, ці дапамагаюць ў нечым хлопцы, з усмешкай адказваюць: “Безумоўна, дапамагаюць. Яны робяць больш цяжкую работу, а мы больш простую. Часам бывае такое, што прыходзім на працу і не заўважаем, як час праляцеў. І гэта ўсё таму, што працуем весела і дружна”. У СВК “Ланская” заняты падлеткі і з суседніх вёсак, таму ім яшчэ да свайго месца працы патрэбна неяк дабірацца. Хлопцам з вёскі Олтуш гэты момант здаецца дробяззю. “Мы ж маладыя, хуткія, — гавораць яны. — Некалькі хвілін на веласіпедзе — і мы ўжо на працы”. Увогуле, бадзёрасці падлеткаў і іх жаданню працаваць можна нават пазайздросціць.
Дарэчы, куды патрацяць заробленыя грошы, маладыя працаўнікі не надта расказвалі, а проста і па-даросламу адказвалі: “Спачатку яшчэ іх зарабіць патрэбна!”
Анастасія Максімук.
На здымку: школьнікі працуюць на таку ў СВК «Ланская».
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 25.07.2012 г.

Добавить комментарий


нарядные платья для детей

topobzor.info

oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!