ЗАГС мяняе правiлы

У рэдакцыі газеты “” адбылася “прамая лінія” з начальнікам аддзела ЗАГС райвыканкама Антанінай Пішчык.
Віталь, маларытчанін:
— Антаніна Сцяпанаўна, хацеў бы даведацца, у якія тэрміны можа быць заключаны шлюб?
— Шлюб рэгістравалі у тэрмін, узгоднены асобамі, якія ўступаюць у шлюб, з органам, што рэгіструе акты грамадзянскага стану, але не раней, чым праз 15 дзён, і не пазней, чым праз 3 месяцы з дня падачы заявы. З 24 ліпеня г.г. уступіў у сілу Кодэкс аб шлюбе і сям’і ў новай рэдакцыі, і гэты тэрмін зменены. Цяпер зарэгістраваць шлюб можна не раней, чым праз 3 дні з дня падачы заявы і не пазней, чым праз 3 месяцы. У выключных выпадках, абумоўленых цяжарнасцю маладой, наяўнасцю агульнага дзіцяці ці іншымі асобымі абставінамі, шлюб можа быць заключаны нават і ў той дзень, калі маладыя прыйшлі з заявай.
Марына, в. Олтуш:
— Ці можна нам, жыхарам сельскай мясцовасці, зарэгістраваць шлюб у Маларыце?
— Так, вядома, можаце. У новай рэдакцыі Кодэкса аб шлюбе і сям’і вызначаны парадак рэгістрацыі шлюбу незалежна ад пражывання і рэгістрацыі тых, хто ўступае ў шлюб. Зарэгістраваць шлюб можа любы орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, па выбару асоб, якія ўступаюць у шлюб.
Надзея Васільеўна, г. Маларыта:
— Ці можна ўступіць у шлюб непаўналетнім?
— Можна. Шлюбны ўзрост заканадаўствам устаноўлены ў 18 гадоў. У выключных выпадках, абумоўленых цяжарнасцю, нараджэннем дзіцяці, а таксама ў выпадку набыцця непаўналетнім поўнай дзеяздольнасці да дасягнення паўналецця орган, што рэгіструе акты грамадзянскага стану, можа знізіць асобам, якія ўступаюць у шлюб, шлюбны ўзрост, але не больш чым на 3 гады.
Зніжаюць шлюбны ўзрост па заяве тых, хто ўступае ў шлюб. Пры гэтым згоды бацькоў, папячыцеляў непаўналетніх не трэба. Скажу, што ў І паўгоддзі 2012 г. у раёне 3 разы скарачалі шлюбны ўзрост. У адным выпадку – у горадзе і ў двух – у вёсках. Што ж датычыцца сярэдняга ўзросту маладых, то для нявесты ён склаў 25 гадоў, жаніха — 26 гадоў.
Ірына Міхайлаўна, в. Велі­карыта:
— Згодна з рашэннем суда наш з мужам шлюб быў скасаваны, але я па-ранейшаму нашу прозвішча мужа. Цяпер хачу вярнуць дашлюбнае прозвішча, як гэта зрабіць?
— Гэта Ваша права. Вы можаце вярнуць дашлюбнае прозвішча шляхам перамены. Заява аб рэгістрацыі перамены, уласнага імя, імя па бацьку падаецца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 16 гадоў, у органы, што рэгіструюць акты грамадзянскага стану, па месцы іх жыхарства. Мяняюць прозвішча ў парадку, вызначаным заканадаўствам.
Грамадзянін, які змяніў сваё прозвішча пасля ўступлення ў шлюб на іншае, мае права і пасля скасавання шлюбу насіць гэтае прозвішча. Па яго жаданню суд пры вынясенні рашэння аб скасаванні шлюбу прысвойвае яму дашлюбнае прозвішча.
Сяргей Паўлавіч, г. Маларыта:
— Які парадак скасавання шлюбу?
— Шлюбы, скасаваныя ў судах, рашэнні якіх уступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 г., лічацца спыненымі з дня рэгістрацыі іх скасавання ў органах, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану. А шлюбы, скасаваныя пасля 1 верасня 1999 г., лічацца спыненымі з дня ўступлення ў законную сілу рашэння суда. Рэгістрацыя ў органах, што рэгіструюць акты грамадзянскага стану, не патрабуецца.
Са студзеня 2013 г. скасоўваць шлюб будзе орган, што рэгіструе акты грамадзянскага стану, па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчак аб маёмасці.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: Антаніна ПІШЧЫК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 28.07.2012 г.

Добавить комментарий


там

www.np.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!