Тэхнiчныя дактары

Савецкая, 131/а Маларыты. Гэты адрас добра вядомы многім уладальнікам аўтатранспартных сродкаў. Тут знаходзіцца прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Эліс-прым”, дырэктарам якога з’яўляецца Білал Мірзоеў. Ён у Маларыце апынуўся ў 1990 г. Дакладней, пасля вываду савецкіх войск з Венгрыі, стаў служыць у ракетнай часці ля Замшан. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак пераязджаць у іншае месца не захацеў. Застаўся ў Маларыце з сям’ёй.
Білал Іскандэравіч – чалавек-энтузіяст, прадпрымальны і ініцыятыўны. Ён не мог доўгі час сядзець без справы. Такая жылка ў Білала Мірзоева была даўно. Таму ён вырашае заняцца прадпрымальніцкай дзейнасцю. Чым канкрэтна, доўга не думаў, бо з самага дзяцінства меў цягу і цікавасць да тэхнікі. Не раз рамантаваў аўтамабілі сабе і знаёмым. Таму прымае рашэнне адкрыць ў Маларыце свой аўтасэрвіс. У райцэнтры тады гэтая ніша не была цалкам занята. ПУП “Эліс-прым” было афіцыйна зарэгістравана ў сярэдзіне лістапада 2005 г. Пасля гэтага паступова, але ўпэўнена Білал Іскандэравіч ішоў да ажыццяўлення сваёй мары. Толькі зрабіўшы адно, браўся да другое і планаваў трэцяе.
— Ніякіх рэзкіх скачкоў у прадпрымальніцкай дзейнасці не павінна быць, — кажа мой субяседнік. — Кожны крок неабходна цвяроза абдумаць, узважыць усе «за» і «супраць». Толькі пасля гэтага можна нешта прадпрымаць і ўкараняць у “вытворчасць”. Перад сабой трэба ставіць толькі рэальныя і дасягальныя задачы.
Сёння “Эліс-прым” – сучасны аўтасэрвісны пункт, які займае плошчу амаль 0.60 га.
— У нас ёсць 2 участкі: электраабсталявання і па рамонту аўтамабіляў, — праводзіць экскурсію па сваіх уладаннях Білал Мірзоеў. – У штаце прадпрыемства 11 чалавек, абсталявана 5 пунктаў для рамонту аўтатэхнікі.
— Якія канкрэтна паслугі вы аказваеце?
— Спектр паслуг налічвае амаль 20 розных найменняў работ, што выконваюцца. Гэта, напрыклад, змазачна-заправачныя і шынаман­тажныя работы, устаноўка дадатковага абсталявання, рамонт тармазных сістэм, падвесак і рулявога кіравання, замена агрэгатаў, вузлоў, дэталяў. Таксама набыта сучаснае абсталяванне для электрадыягностыкі, адкрыты ўчастак па рамонту генератараў, стартараў, іншага электраабсталявання на легкавыя аўтамабілі, трактары і сельгасмашыны (майстар участка – Валерый Савасціёнак). Дарэчы, гэтымі паслугамі ўжо карыстаюцца сельгаспрадпрыемствы не толькі Маларытчыны, але і Брэсцкага, Кобрынскага і Драгічынскага раёнаў.
Ужо некалькі месяцаў па суботах прыватнае ўнітарнае прадпрыемства праводзіць камп’ютарныя кантрольна-дыягнастычныя работы дылерскім дыягнастычным абсталяваннем. “Эліс-прым” таксама аказвае і стра­хавыя паслугі. У прадпрыемства ёсць і свой магазін, дзе багаты выбар дэталяў, агрэгатаў і спадарожных тавараў для аўтамабіляў. Правёўшы неабходную дыягностыку, заказчыку няма неабходнасці шукаць патрэбныя запчасткі. Усё гэта зробяць самі прадстаўнікі ПУП “Эліс-прым”, якое ўжо працяглы час працуе па прынцыпе “аднаго акна”. Дарэчы, усе паслугі, якія аказвае насельніцтву прадпрыемства, маюць сертыфікат адпаведнасці катэгорыі “С”.
— Колькі каштуе ў вас адна норма-гадзіна?
— Наша праца грунтуецца на аснове дзяржаўнага стандарта РБ “Абслугоўванне транспартных сродкаў арганізацыямі аўтасэрвісу” і іншых дзеючых на сённяшні дзень дакументаў. Кошт норма-гадзіны на паслугі па тэхнічнаму абслугоўванню і рамонту транспартных сродкаў з улікам падатку на дабаўленую вартасць складае трохі больш за 84 тысячы рублёў. Акрамя таго, прадпрыемства аўтасэрвісу нясе адказнасць за выкананне заказаў у тэрмін, за якасць выкананых работ, захаванасць і камплектнасць транспартных сродкаў, якія прыняты на абслугоўванне ў адпаведнасці з закана­даўствам. Зацверджаны спіс тых, хто мае права абслугоўвацца па-за чаргой і можа атрымаць скідкі ад 5% да 50% ад кошту выкананых работ. Нашым пастаянным кліентам таксама робім скідкі.
Білал Іскандэравіч цёпла гаворыць пра ўсіх сваіх падначаленых. Менавіта ў многім дзякуючы ім прадпрыемства заваявала заслужаны аўтарытэт не толькі ў горадзе, але і ў раёне, карыстаецца папулярнасцю ў кліентаў як надзейнае, стабільнае.
— Свой сапсаваны аўтамабіль можна даверыць спецыялістам ПУП “Эліс-прым” з упэўненасцю, што ўсё будзе зроблена хутка і з якасцю на высокім узроўні, — кажуць тыя, хто не раз рамантаваўся ў Білала Мірзоева. – Білал Іскандэравіч і яго майстры ўчастка, як тыя дактары, агледзяць, праслухаюць “хворага”, знойдуць немачы-непаладкі, акажуць хуткую і якасную тэхнічную дапамогу. Падмажуць, падкруцяць, пачысцяць, акажуць ўвесь неабходны комплекс паслуг – і аўтамабіль гатовы для далейшай эксплуатацыі.
— У нас усе імкнуцца працаваць сумленна, — гаворыць мой субяседнік. — Мы зацікаўлены ў тым, каб колькасць кліентаў павялічвалася. А для гэтага неабходна аказваць паслугі на адпаведным узроўні.
Білал Іскандэравіч кожнаму, без выключэння, свайму падначаленаму гаворыць толькі добрыя словы падзякі за старанную працу, але асабліва – Валерыю Савасціёнку, майстру ўчастка электраабсталявання, Аляксандру Пачынчуку і Валерыю Чарняцу, майстрам ўчастка па рамонту аўтамабіляў.
Калі стан уласнага аўта­сродка вас нечым не задавальняе, калі вы будзеце часам праязджаць ля будынка на Савецкай, 131/а ў Маларыце, то абавязкова зазірніце на ПУП “Эліс-прым”. Вам там дапамогуць адрамантаваць аўтамабіль.
Р.S. Білал Іскандэравіч звяртае ўвагу аўтаўла­дальнікаў на той факт, што ўсе купленыя запчасткі лепш мяняць у сертыфікаваным аўтасэрвісе. Гэта сэканоміць грошы і часта нервы, таму што ў апошні час узнікае многа пытанняў, якіх можна пазбегнуць. Любой справай павінны займацца спецыялісты-прафесіяналы.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: Аляксандр Пачынчук, Валерый Чарнец і Валерый Савасціёнак, майстры ўчасткаў ПУП “Эліс-прым”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 1.08.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Тэхнiчныя дактары: 1 комментарий

  • 08.08.2012 в 12:56 пп
    Permalink

    Я,так понял ,он задержался в готях,во время распада Советского Союза.

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com

профнастил киев

代孕价格