Праехацца не атрымалася

Чым абарочваюцца празмерны давер да малазнаёмых грамадзян і наша абыякавасць, лішні раз пацвярджае і гэты прыклад.
38-гадовы Валерый П., які быў 8 разоў асуджаны, прыехаў у госці ў Маларыту да знаёмай. Як і прынята, знаёмая накрыла стол, запрасіла да сябе суседзяў. За чаркай ішла размова на розныя тэмы, але ў Валерыя, напэўна, былі свае думкі і намеры.
Каля 3-х гадзін ночы ён выйшаў на лесвічную пляцоўку, каб пайсці дамоў. Убачыў, што дзверы ў суседнюю кватэру адчынены, вырашыў зайсці туды. Прайшоў у спальню, на тумбе знайшоў кашалёк, дзе ляжалі грошы, а было там 2500 долараў ЗША, украў кашалёк і пайшоў дамоў. А назаўтра паехаў у Брэст, дзе пусціў у ход чужыя грошы. Частку іх растраціў у дыска-бары “Планета Рок”, частку – на паслугі таксі. За астатнія 2 тысячы долараў купіў аўтамабіль “Сеат-Таледа”, але ездзіць на ім Валерыю не давялося. Ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.
У час судовага пасяджэння Валерый прызнаў сваю віну. Яна была даказана і матэрыяламі справы, і сведкамі.
Згодна з часткай 3 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса, а гэта ўчыненне крадзяжу ў вялікім памеры, Валерый П. быў асуджаны, у 9-ы раз, да 3-х гадоў 8 месяцаў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.
Вольга СМІРНОВА, старшыня суда раёна.

Опубликовано в «ГЧ» 1.08.2012 г. 

Добавить комментарий


митсубиси лансер цена

https://seotexts.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!