“Хачу зрабіць аборт”

За гады работы загадчыцы гінекалагічнага аддзялення райпаліклінікі ўрачу-гінеколагу Ірыне Гайдучык даводзілася бачыць і чуць ўсякае – і слёзы тых, хто настойліва змагаўся з бясплоднасцю, і словы “я хачу зрабіць аборт”, якія халадзілі душу. Сёння яна раскажа, хто часцей прыходзіць за такой “дапамогай”, якія вынікі аборту і як адчувае сябе доктар, які міжволі вымушаны грашыць.
За гады работы загадчыцы гінекалагічнага аддзялення райпаліклінікі ўрачу-гінеколагу Ірыне Гайдучык даводзілася бачыць і чуць ўсякае – і слёзы тых, хто настойліва змагаўся з бясплоднасцю, і словы “я хачу зрабіць аборт”, якія халадзілі душу. Сёння яна раскажа, хто часцей прыходзіць за такой “дапамогай”, якія вынікі аборту і як адчувае сябе доктар, які міжволі вымушаны грашыць.
— Ірына Мікалаеўна, жанчыны якой узроставай катэгорыі найчасцей перарываюць цяжарнасць?
— 25-30 гадоў – гэта той узроставы інтэрвал, калі часцей за ўсё прыходзяць на аборт.
— Што сцвярджае статыстыка?
— За 6 месяцаў гэтага года ў нас было 18 абортаў (16,6% на 100 родаў). Гэта нядрэнны паказчык. Летась за такі ж перыяд перарыванняў цяжарнасці на 100 родаў было 19,1%.
— Часцей перарываюць першую цяжарнасць?
— Не. Калі цяжарная ў першы раз жанчына прыходзіць з просьбай зрабіць аборт, мы са свайго боку ўсяляк яе ўгаворваем – спачатку трэба нарадзіць, затым ужо рабіць нейкі выбар. Калі бачым, што яна сумняваецца, прыкладваем максімум намаганняў, каб жанчына цяжарнасць пакінула.
— Чым жанчыны матывуюць свой страшны выбар?
— Даводзіцца чуць банальнае, маўляў, мне трэба закончыць вучобу, няма жылля, цяжкае матэрыяльнае становішча ў сям’і і г. д. Але гэтым нельга апраўдваць рашэнне жанчыны зрабіць аборт.
— Ірына Мікалаеўна, ці былі сёлета выпадкі, калі аборт рабілі непаўналетнія?
— Адзін такі выпадак быў, аборт трэба было рабіць 15-гадовай школьніцы.
— Ці сустракалася ў вашай практыцы, калі жанчына, перарваўшы першую цяжарнасць, прыходзіла да вас з праблемай бясплоднасці?
— І не раз.
— Напомніце нашым жанчынам, якія вынікі аборту?
— Найперш – гэта запаленчыя захворванні маткі, прыдаткаў, не выключаецца парушэнне менструальнага цыкла. У час цяжарнасці ў жаночым арганізме адбываецца гарманальная перабудова. Аборт – гэта моцная біялагічная траўма, грубы абрыў гарманальнага цыкла, таму арганізм жанчыны рэагуе на гэта рознымі захворваннямі і парушэннямі. А самае страшнае, што аборт прыводзіць да бясплоднасці. Калі жанчына зрабіла аборт хаця б раз, не выключана, што яна на ўсё жыццё можа застацца бясплоднай.
— Ці робяць аборт на больш позніх тэрмінах цяжарнасці?
— Калі жанчына цяжарная больш чым 12 тыдняў і да 21-га, аборт робіцца па строгіх паказаннях, у ліку якіх медыцынскія, гэта калі ў жанчыны ёсць сур’ёзныя праблемы са здароўем; медыка-генетычныя, калі ў дзіцяці на ўльтрагукавым даследаванні выяўлены грубыя парокі развіцця, несумяшчальныя з жыццём, — парокі сэрца, цэнтральнай нервовай сістэмы. Праўда, у такіх выпадках мы не прымаем самі рашэнне, рабіць жанчыне аборт ці не. Накіроўваем яе ў Брэст, а то і ў Мінск, і там кансіліум вырашае. У ліку паказанняў, якія могуць стаць падставай для перарывання цяжарнасці ў больш познім тэрміне, і сацыяльныя. Яны датычаць перш за ўсё жанчын з групы сацыяльнай рызыкі, калі разумееш, якое дзіця можа з’явіцца на свет у маці, хворай на алкагалізм, ці ў маці, якая бадзяжнічае, вядзе амаральны лад жыцця.
— Гаварыць пра тое, што адчувае доктар, які робіць аборт, не прынята… І тым не менш.
— Сказаць, што гэта вельмі цяжка маральна, — нічога не сказаць. Крыўдна, што жанчыны самі не шануюць сябе, сваё здароўе, што самі грашаць і нас прымушаюць грашыць. Іншы раз здаецца, зрабіў бы немагчымае, каб толькі жанчына не перарывала цяжарнасць. Дзеці – гэта дар Божы, і яго трэба прымаць, як ўзнагароду, а не грэбаваць ім. Калі бачыш, як пакутуюць сем’і, якія не могуць мець дзяцей, ведаеш, якія намаганні яны прыкладваюць, якія сродкі затрачваюць, каб стаць бацькамі, вельмі і вельмі ім спачуваеш. Ды і, у рэшце рэшт, сёння ёсць шмат сродкаў, з дапамогай якіх жанчына можа пазбегнуць непажаданай цяжарнасці, каб не наносіць сабе непапраўную маральную траўму.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: загадчыца гінекалагічнага аддзялення райпаліклінікі, акушэр-гінеколаг Ірына ГАЙДУЧЫК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 1.08.2012 г.

Добавить комментарий


https://topobzor.info

gestational surrogacy
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!