ГВОЗНІЦКІЯ ГРАЧАНІКІ

У вёсцы нямала гаспадынь, якія здаўна пяклі традыцыйныя для гэтых мясцін вырабы – грачанікі. Адна з такіх – пенсіянерка Надзея Курганюк (на здымку). Найбольш удала яны атрымліваліся ў гэтай жанчыны, таму невыпадкова і калгаснае кіраўніцтва заўжды, калі збіралася на раённыя асеннія святы-кірмашы, заказвала грачанікі на продаж  менавіта ў Надзеі Рыгораўны. Разбіралі іх у момант,  расказвала жанчына, таму пякла і па 2, і па 3 мяхі. Ды ніводнае вяселле ў вёсцы не абыходзілася без традыцыйных грачанікаў – ад заказчыкаў не было адбою. За сваё жыццё былая даярка, а адпрацавала На­дзея Рыгораўна на ферме 23 гады, мае Па­хвальную грамату Вярхоўнага Са­вета БССР, медалі, спякла больш за тону грачанікаў. І цяпер яшчэ радуе сваіх родных і блізкіх смачным хлебам. А рэцэпт яго ў яе свой: адварыць некалькі жменек прасяных круп,  да­­даць 2 цёртыя бульбіны, 1 пачак дражджэй, змяшаць з грэцкай мукой. Рашчыніць цеста і пакінуць на ноч. Потым дадаць смята­ну і соль. Усё ўзбіць. Вы­класці на бля­ху — і ў печ. Пальчыкі аблі­жаш!

Добавить комментарий


progressive.ua

www.shah21.com.ua

www.velotime.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!