Праяўляюць сябе на практыцы

У другой гарадской школе даўно зразумелі, што дастаткова высокі ўзровень тэарэтычнай падрыхтоўкі, якую даюць педагогі вучням, сам па сабе нішто, калі яны не будуць прывучаны карыстацца тэарэтычнымі ведамі ў практычнай дзейнасці. Таму тут стараюцца стварыць для вучняў шырокія магчымасці праявіць сябе на практыцы. Балазе, спрыяе гэтаму ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, якое штогод па лініі другаснай занятасці выдзяляе сродкі на арганізацыю практычнай дзейнасці. Сёлета, да прыкладу, СШ №2 Маларыты атрымала 131 мільён рублёў, з якіх 110 – ужо асвоена.
І сёлета, як і ў ранейшыя гады, у школе працавала вытворчая брыгада ў скла­дзе 20 чалавек. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі заняты на добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол школы, рамонце школы, займаліся вытворчымі справамі непасрэдна. Дзяўчынкі, да прыкладу, разам з педагогамі-ветэранамі, а таксама Любоўю Васільеўнай Куц, якая не толькі ўмее арганізоўваць работу, але і сама ніякай не цураецца, шылі пасцельную бялізну, якой будуць карыстацца выхаванцы дзіцячых і дашкольных устаноў нашага раёна, пацыенты райбальніцы і Кобрынскага псіханеўралагічнага дыспансера, іншых сацыяльных устаноў. Усяго пашыта 400 камплектаў пасцельнай бялізны. Але не гэта галоўнае. Важна, што дзеці за сваю работу матэрыяльна заахвочаны. Найбольшая зарплата аказалася ў Насці Верыч і Ангеліны Бягеза.
Дзяўчынкі шчыра прызналіся: вельмі задаволены, што лета правялі з карысцю.
— Я даўно шыць умею, — дзялілася Насця. – І пераканана, што ўменне ўпраўляцца са швейнай машынкай, шыць ніколі не будзе лішнім. Наадварот, гэта вельмі неабходна і карысна. Ды і наогул, цудоўна, калі ў сям’і ёсць свая швачка.
Такой думкі прытрым­ліваецца і Ангеліна. Дзяўчынкі атрымалі амаль па 500 тысяч рублёў. І адна, і другая падзяліліся, што заробленыя ўласнымі рукамі грошы выкарыстаюць на пакупку неабходных рэчаў для школьных заняткаў. Прыемна? Вядома ж! Ды і бацькам немалая падмога, бо ў сямейным бюджэце не трэба будзе дадаткова шукаць амаль паўмільёна.
***
Кіпіць цяпер работа не толькі ў школьнай майстэрні, але і ў школьным садзе. Вучні, якія адпрацоўваюць практыку, заняты на ўборцы яблыкаў, ураджай якіх вырас добры. Яблыкі школа прадасць і зноў жа выручыць грошы, якія будуць выкарыстаны ў карысных мэтах.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
Фота Ніны СВІЦЮК.

Опубликовано в «ГЧ» 4.08.2012 г.

Добавить комментарий


https://220km.com.ua

Buy Sustamed online in USA

https://pillsbank.org
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!