Велікарыцкая морква

Да збору ўраджаю морквы яшчэ амаль 2 месяцы, але ў гаспадарках раёна, дзе яна сёлета займае 104 гектары, упэўнены, што ўраджай будзе багаты. Мікалай Пась, галоўны аграном СВК “Рыта”, адзначыў, паказваючы на пасевы, што і сёлета ў сельгаскааператыве чакаюць не меншую, чым летась, ура­джайнасць. А ў мінулым годзе яна, можна сказаць, зашкальвала – 457 цэнтнераў сабралі з кожнага гектара (сярэдняя па раёне была 226 ц/га).
Сур’ёзна займацца гэтай культурай тут пачалі 3 гады назад. Падбор насення, а яно цяпер выкарыстоўваецца толькі галандскіх гатункаў, удасканальванне тэхналогій, набыццё ўласнай спецыяльнай тэхнікі для сяўбы, апрацоўкі пасеваў і ўборкі гэтай культуры дазволіла паступова павышаць ураджаі.
Калі, напрыклад, у 2010 годзе гектар морквы даў тут 273 цэнтнеры, то летась ён быў амаль у 2 разы багацейшым ужо, а валавы збор склаў 1371 тону. Таму маркоўныя плошчы ў СВК “Рыта” сёлета самыя вялікія – 25 гектараў.
— Культура рэнтабельная, — гаворыць Мікалай Міхайлавіч. – Прыбытак ад яе рэалізацыі нават пры невысокай закупачнай цане заўжды быў. Таму вырошчваць яе выгадна.
Вядома, вырасціць – гэта адно. Важна, каб збыт быў. Летась маларыцкую моркву бралі мясцовы кансервавагароднінасушыльны камбінат, Кобрынскі кансервавы завод, гандлёвыя базы Мінска. Аднак праблемы са збытам былі. Як будзе сёлета? Пакуль толькі ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат” заказаў у гаспадарак 1600 тон морквы. СВК “Рыта” гатовы будзе падзяліцца ўраджаем з тымі, хто пажадае купіць гэтую вітамінную прадукцыю. Галоўнае, каб якасць не падвяла.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: галоўны аграном СВК “Рыта” Мікалай Пась: віды на ўраджай морквы добрыя.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 4.08.2012 г.

Добавить комментарий


nissan-ask.com.ua

https://proffitness.com.ua

www.steroid-pharm.com/dro-p-100.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!