Гарачы фініш

Хлебаробы прыватнага прадпрыемства “Савушкіна” першымі завяршылі жніво
У прыватным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Савушкіна” ўборачныя плошчы сёлета склалі звыш 1000 гектараў. Вялікае поле, як гаворыцца, патрабавала і вялікіх клопатаў. І ў гэтым плане ў гаспадарцы праблем не было. Пацвярджэнне – цудоўны ўраджай, дзякуючы якому значна выраслі і раённыя паказчыкі. Высокая арганізаванасць жніва, добрыя тэмпы дазволілі механізатарам першымі завяршыць уборку зерневых пры самай высокай у раёне ўраджайнасці – 42 цэнтнеры з гектара. Гэта арыенцір для многіх гаспадарак раёна.
Вядома, сённяшнія поспехі ў многім склаліся, дзякуючы добрым умовам надвор’я. Але ж нельга недаацэньваць і ўклад хлебаробаў, іх імкненні распарадзіцца зямлёй па-гаспадарску. У ПСУП “Савушкіна” намалочана звыш 4600 тон зерня – значна больш, чым летась. Стараліся ўсе – і камбайнеры, і вадзіцелі, і тыя, хто быў заняты на зернятоках. Прозвішчы хлебаробаў прадпрыемства не раз змяшчаліся на раённай Дошцы гонару, уведзенай у райгазеце “”, у тым ліку і вадзіцеля Сяргея Крэня, які на “МАЗе” перавёз 912 тон зерня.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКУ: вадзіцель ПСУП “Савушкіна” Сяргей Крэнь.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 4.08.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


www.gazon.net.ua

there

ссылка