Перадвераснёўская арыфметыка

Летнія канікулы яшчэ працягваюцца, але многія бацькі, каб не адкладваць на апошнія дні, ужо заняты падрыхтоўкай сваіх дзяцей да новага навучальнага года.Асабліва турбуюцца тыя, чые дзеці пойдуць у першы клас. Традыцыйна ў пачатку жніўня райгазета таксама вывучае сітуацыю на гандлёвым рынку. Ці хопіць усім адзення, абутку, канцылярскіх рэчаў? Што і колькі каштуе? Дзе лепш набыць неабходнае? Каб адказаць на гэтыя і іншыя пытанні, карэспандэнт газеты 5 жніўня прайшоўся па гандлёвых кропках райцэнтра, наведаў некалькі дзяржаўных і прыватных магазінаў і магазінчыкаў. З убачанага можна смела зрабіць вывад: хопіць усім і ўсяго і на кожны кашалёк. Усё, што неабходна ў школу, можна знайсці і набыць у Маларыце для хлопчыкаў і дзяўчынак. А мы ў першы клас будзем збіраць нашага ўяўнага хлопчыка Пецю.
Для гэтага накіруемся ў прыватную і дзяржаўную гандлёвыя кропкі. Для нас важна: яны павінны знаходзіцца непадалёку адна ад адной, каб параўнаць кошт. Спынімся ў цэнтры горада.
Магазін “Ліяна”, вуліца Чырвонаармейская, 12, належыць ІП Надзеі Цюпяшук.
— У асартыменце прапануем абутак, адзенне для дзяцей розных узростаў, — кажа Надзея Мікалаеўна. — Ёсць таксама спартыўны абутак, многа партфеляў. Яны ў нас знаходзяцца перад уваходам у магазін на вуліцы. Тавар прапануем як беларускіх, так і замежных вытворцаў. Кошт прымальны. Напрыклад, “троечку” для хлопчыкаў можна набыць за 199 тысяч рублёў і вышэй, сарафан для дзяўчынак каштуе ад 120 тысяч, спартыўная форма – ад 149 тысяч, абутак — ад 79 да 129 тысяч, партфелі – ад 59 да 129 тысяч…
Магазін “Бусляня” па вуліцы Савецкая, які належыць Маларыцкаму райспажыўтаварыству. Сабраць нашага Пецю ў першы клас дапамагае прадавец Ала Дуль. Яна палічыла, што гэта нам абыдзецца прыблізна ў адзін мільён рублёў.
-Такі ж кошт будзе і для дзяўчынкі, — кажа Ала Вячаславаўна. – Касцюмы для хлопчыкаў у залежнасці ад памераў можна набыць, заплаціўшы 151-510 тысяч, спартыўны абутак у нас каштуе ў сярэднім 58-94 тысячы, чаравікі для хлопцаў – 171-361 тысячу, для дзяўчынак – 150–260 тысяч, кашулі – 50–100 тысяч, спартыўная форма – 179-330 тысяч, гальштукі – па 7 тысяч рублёў. Найбольшым попытам карыстаецца абутак фабрык “Белвест”, “Марко”, “Шагавіт” і інш., адзенне – ААТ “Баранавіцкая швейная фабрыка”, ААТ “Белкредо”, ЗАА “Калінка”, ААТ БШФ “Надзея”, ААТ “Бабруйскі трыкатаж”…
Усё неабходнае для школы трэба набываць у нас. Гэта зручна, акрамя таго, у нас прадугледжаны продаж тавару са скідкай. Напрыклад, калі вы купляеце адзенне дзелавога стылю, спартыўны касцюм і абутак для школьнікаў за наяўны разлік, то прадугледжана скідка ў памеры 5% ад агульнага кошту пакупкі. Пры продажы тавараў школьнага асартыменту шматдзетным сем’ям – скідка 10% ад кошту пакупкі. Акрамя таго, калі за наяўны разлік вы купілі тавар на суму ад 500 тысяч да аднаго мільёна рублёў, то атрымліваеце падарунак на суму 40 тысяч рублёў, а калі набываеце тавар на суму звыш 1 мільёна рублёў, то прадугледжаны падарунак на суму 80 тысяч рублёў. Але і гэта не ўсё. Мы яшчэ праводзім акцыю. Пры пакупцы верхняга адзення і абутку зімовага асартыменту прадугледжана зніжэнне гандлёвай надбаўкі ў памеры 20%. У нас можна неабходны тавар набыць у крэдыт: на 3 і 6 месяцаў без працэнтаў і першаснага ўзносу, калі нешта набываеце на суму не менш, як 400 тысяч рублёў, звыш 6 месяцаў – 10% гадавых, без першаснага ўзносу.
Між іншым, Маларыцкае райспажыўтаварыства з 14 ліпеня па 31 жніўня праводзіць акцыю “Добры дзень, школа!” Яна прадугледжвае выязны, вынасны продаж і выставу-продаж, а таксама афармленне ў 20 магазінах раёна аддзелаў “Куток школьніка”.
Адзенне і абутак, можна лічыць, для свайго Пеці мы набылі. Аднак яшчэ неабходны сшыткі, алоўкі, ручкі і іншая драбяза. Тут дарэчы “Аддзел кніг і канцылярскіх тавараў”, які знаходзіцца ў тым жа будынку, што і “Бусляня”. Зазірнем туды.
— Свае дзверы для наведвальнікаў мы адчынілі толькі 1 жніўня, — кажа Вера Крыўчэня, загадчыца. – Зараз раскладваем тавар. Яго асартымент вельмі багаты, налічвае недзе каля 3 тысяч. На паліцах будзе ўсё, што неабходна любому вучню. Альбомы, вокладкі, фламастары, лінейкі, метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў і літаратура для вучняў і інш. Запрашаем за пакупкамі да нас!
Р.S. Наш Пеця задаволены. Усё неабходнае мы набылі. Гэтая радасць для бацькоўскага кашалька ра­зам з канцылярскімі таварамі абышлася больш, чым у адзін мільён рублёў. І яшчэ адзін пункт расходаў: перад першым вераснем не забудзьце купіць букет кветак настаўніку!
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Валянціна Навумовіч (злева) ля магазіна “Ліяна” выбірае партфель сыну Вадзіму, які першага верасня пойдзе за ведамі ў Пажэжынскую сярэднюю школу.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 8.08.2012 г.

Добавить комментарий


www.fiat.niko.ua

негабаритные перевозки из европы

https://13.ua/logotipy
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!