КАБ КАМФОРТНА БЫЛО ДЗЕЦЯМ

Хлопчыкі і дзяўчынкі летам адпачывалі, умацоўвалі сваё здароўе, а ў школах і дзіцячых дашкольных і пазашкольных установах рыхтаваліся да новага навучальнага года. Як? Аб гэтым карэспандэнт рэдакцыі гутарыла з начальнікам райаддзела адукацыі Таццянай Лаўрэенка.
— Таццяна Міхайлаўна, якія сродкі сёлета былі выкарыстаны для падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года?
— У першую чаргу бюджэтныя сродкі, а гэта больш чым 500 мільёнаў рублёў, сродкі, заробленыя самімі ўстановамі адукацыі, выдзеленыя спонсарамі і шэфамі, а ў некаторых школах і бацькоўскія.
— Якімі сіламі выконваліся рамонтныя работы?
— Сіламі тэхнічных работнікаў, педагогаў дашкольных і пазашкольных навучальных устаноў, школ.
— А ў якіх установах адукацыі сёлета выкананы найбольшы аб’ём работ?
— У сярэдняй школе № 2, дзе завяршаецца капітальны рамонт.
— Ці аказвае дапамогу нашаму раёну абласное ўпраўленне адукацыі?
— Аказвае часткова. Сёлета, да прыкладу, яно выдзеліла палову сродкаў – 205 мільёнаў рублёў — на пакупку новага аўтобуса ў Радзежскую школу і 420 мільёнаў па праграме “Энергазберажэнне”.
— Падрыхтоўка да новага навучальнага года, гэта, як вядома, не толькі фарбаванне падлогі ў класных пакоях і кабінетах?
— У некаторыя школы і садкі набыты новае тэхналагічнае абсталяванне, мэбля, мультымедыйныя ўстаноўкі, камп’ютарная і бытавая тэхніка, вядуцца работы па асфальтаванні тэрыторыі ля садка № 6 у горадзе, устаноўлены маланкаахова, аўтаномная пажарная сігналізацыя, адрамантавана кацельнае абсталяванне і г.д.
— З мэтай удасканалення сеткі ўстаноў адукацыі і яе рацыяналізацыі Хмялёўская базавая школа, як стала вядома, з 1 верасня працаваць не бу­дзе. Думаю, што педагагічныя работнікі, якія тут працавалі і стаўкі якіх у сувязі з закрыццём навучальнай установы былі скарочаны, без работы не засталіся?
— Усе яны працаўладкаваны, а дзяцей з Хмялёўкі ў Радзежскую школу будзе падвозіць аўтобус.
— Сёлета ў горадзе склалася праблемная, можна сказаць, сітуацыя з уладкаваннем дзяцей у дашкольныя дзіцячыя ўстановы. Скажыце, калі ласка, што прадпрымалася, каб паправіць такую сітуацыю?
— У садку № 6 горада была адкрыта яшчэ адна дадатковая група.
— Ніколі не была супраць работнікаў-пенсіянераў, гэта найбагацейшы патэнцыял для любога калектыву. Колькі кіраўнікоў-пенсіянераў будуць працягваць сваю працоўную дзейнасць?
— Сем, у чатырох навучальных установах іх заменяць новыя.
— Ці праўда, што пасада дырэктара гімназіі цяпер вакантная?
— Праўда. Цяпер мы падбіраем кандыдатуру новага кіраўніка.
— Таццяна Міхайлаўна, колькі маладых спецыялістаў сёлета прыехала ў раён?
— 17 чалавек.
— Якіх спецыялістаў у школах не хапае?
— Біёлагаў, хімікаў, матэматыкаў, інфарматыкаў. Таму ў некаторыя школы мы вымушаны будзем прасіць на работу педагогаў-пенсіянераў.
— Таццяна Міхайлаўна, калі пачнуцца праверкі гатоўнасці школ да новага навучальнага года?
— Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама яны будуць праходзіць з 14 па 17 жніўня.
Карыстаючыся выпадкам, хачу шчыра падзякаваць тэхработнікам, педагогам, кіраўнікам дашкольных навучальных устаноў, пазашкольных устаноў і агульнаадукацыйных школ за тое, што адказна аднесліся да падрыхтоўкі сваіх устаноў да новага навучальнага года, не лічыліся з асабістым часам, не цураліся ніякіх работ, рабілі ўсё магчымае, каб у школах і садках было камфортна і ўтульна дзецям.
Шчыры дзякуй і кіраўніцтву райвыканкама і асабіста старшыні Казіміру Віктаравічу Лапічу, які з разуменнем аднёсся да тых праблем, што трэба было аператыўна вырашаць у сістэме адукацыі.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: начальнік аддзела адукацыі Таццяна ЛАЎРЭЕНКА.

Опубликовано в «ГЧ» 11.08.2012 г. 

Добавить комментарий


www.np.com.ua

www.biceps-ua.com

designedby3d.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!