Залацістай нівы майстры

Пакуль у Лондане спарт­смены змагаліся за алімпійскае золата, на зала­цістай ніве гаспадарак разгарнулася свая алімпіяда, у якой хлебаробы штодня, з ранку да вечара, змагаліся за хлебнае золата. І спаборніцтвы за ўраджай былі не менш напружанымі, патрабавалі вытрымкі, цярплівасці, умення і поўнай аддачы сіл. А перамога на фінішы гарачай пары — гэта узнагарода за стараннасць і настойлівасць, за ахвяраванне часам і асабістымі справамі, за адданасць справе хлебароба. Лідарамі “Жніва-2012” сталі ў раёне два экіпажы з СВК “Чырвоны партызан” і маладзёжны экіпаж з СВК “Хаціслаўскі”. 1056 тон зерня ўдалося намалаціць экіпажу ў складзе Сцяпана Дардзюка і Яўгена Бягезы. На хлебнай ніве СВК “Чырвоны партызан” камбайнеры шчыравалі, як кажуць, да сёмага поту. Для механізатара з немалым стажам Яўгена Бягезы гэтае жніво на камбайне — першае, а таму самае хвалюючае. Але з вопытным напарнікам Сцяпанам Дардзюком, для якога сёлетняе жніво ўжо дваццаць пятае ў яго працоўным жыцці, ён змог хутка авалодаць сакрэтамі камбайнерскай справы. А перамога ў спаборніцтве стала для экіпажа ўзнагародай за зладжаную работу. — На жніве вельмі важна з першых дзён узяць тэмп. Разам з тым, не менш важна ўтрымаць яго, працаваць без збояў. Сёлета пашанцавала з надвор’ем, ураджай быў добры, яго ўдалося ўбраць своечасова і без страт, — раскрывалі сакрэт свайго поспеху хлебаробы-лідары. Перасягнуць тысячны рубеж намалоту змог і экіпаж у складзе Леаніда Бурштына і Івана Алесеюка. Кожнае лета 12 гадоў запар на лукаўскай хлебнай ніве Леанід Якаўлевіч і Іван Арцёмавіч працуюць разам. Такога ўраджаю, як сёлета, прызнаюцца, за гады сваёй працы не памятаюць. Але перамогу на жніве не жадаюць запісваць толькі на свой рахунак. Гэта, як лічаць яны, сумесны поспех, які, у першую чаргу, залежыў ад правільных разлікаў агранамічнай службы. А самі камбайнеры прыклалі ўсе намаганні, каб тое, што было вырашчана, сабраць без страт. Добра справіўся з задачай своечасовай адвозкі зерня з палёў вадзіцель СВК “Чырвоны партызан” Сцяпан Гаркаўчук. У гарачы час на сваім МАЗе, спяшаючыся па дарогах гаспадаркі, ён рабіў у дзень па 13-14 рэйсаў, і перавёз больш за 2 тысячы тон збожжа. Старанных працаўнікоў з іх працоўнай перамогай павіншавала кіраўніцтва гаспадаркі. І камбайнеры, і вадзіцель разам са словамі падзякі атрымалі каштоўныя падарункі. А старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Марушаў уручыў экіпажам-тысячнікам граматы і прэміі. Віншаванні з перамогай на жніве прымаў і маладзёжны экіпаж з СВК “Хаціслаўскі” ў складзе Леаніда Мішчука і Сяргея Пішчыка. Калі для Леаніда лідарства на жніве – справа прывычная, для яго маладога напарніка – гэта першы сезон. Старт сваёй працоўнай біяграфіі пачаў Сяргей з перамогі, якая у спраўнага, кемлівага і працавітага юнака, напэўна, будзе не апошняй. Святлана МАКСІМУК.

НА ЗДЫМКУ: Леаніда Бурштына і Івана Алесяюка віншуе з перамогай старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Віктар Марушаў.

Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 11.08.2012 г.

Добавить комментарий


www.oncesearch.com

http://www.farm-pump-ua.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!