Сезон-пік

У цэхах Маларыцкага кансервавагародніна­сушыльнага камбіната ў гэтыя дні як у пчаліным вуллі. Прадпрыемства актыўна назапашвае сыравіну, з якой пазней атрымаюцца смачныя і спажыўныя сокі, пюрэ, нектары, варэнне, джэмы…
— На сённяшні дзень тэмпы нарыхтовак вышэйшыя, чым на аналагічны перыяд мінулага года, — расказвае Галіна Шышук, спецыяліст камбіната па нарыхтоўцы сыравіны. – У гэтым заслуга ўсяго калектыву.
— Што ўжо нарыхтавана?
— Традыцыйна прадпрыемства перапрацоўвае многія віды садавіны і гародніны. Можна прывесці, напрыклад, наступныя лічбы. Аднак некаторыя з іх не канчатковыя, бо працэс нарыхтовак у самым разгары. На ранак 13 жніўня ў “засекі” ўжо закладзена больш за 32 тоны вішні, 20 – чорных і 4 чырвоных парэчак, 18 – чарніц, 32 – кабачкоў, 19 – агуркоў, 77 – клубніц, 25 – маліны, 35 – слівак, 215 – яблыкаў…
— Галіна Васільеўна, што разгружаеце зараз?
— Нам прывезлі персікі. Іх пастаўляюць з Малдавіі. Гэтыя плады зараз і перапрацоўваем. Сыравіны персіка ўжо назапашана 55 тон.
— Больш нічога не будзеце нарыхтоўваць сёлета?
— Чаму ж, будзем. Нарыхтоўкі ў жніўні ніколі ў нас не заканчваюцца. Наперадзе – і капуста цвятная і браколі, морква, гарбузы, кабачкі, журавіны. Ды і яблыкі нам яшчэ неабходны, бо іх трэба нарыхтаваць 1900 тон. На сённяшні дзень яблыкі купляем па 400 рублёў за кілаграм. Актыўна здае іх і насельніцтва.
— Галіна Васільеўна, а, напэўна, бываюць выпадкі, што не ўсю сы­равіну, якую камбінату прапаноўваюць, прымаеце на перапрацоўку?
— Бывае і такое. Усё, што трапляе да нас, абавязкова праходзіць кантроль на адпаведнасць усім зацверджаным паказчыкам бяспекі. Калі хаця б адзін з іх не адпавядае норме, што існуе, то ўся партыя сыравіны вяртаецца пастаўшчыку.
Неабходна дадаць яшчэ і такі факт. У сезон актыўных нарыхтовак камбінат працуе ў 4 змены.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: работнікі камбіната заняты на перапрацоўцы малдаўскіх персікаў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 15.08.2012 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


также читайте

http://progressive.ua

https://dekorde.com