АГРАГАРАДОК ЁСЦЬ, МАРЫ ЗАСТАЮЦЦА

У 2008 годзе Гвозніца стала аграгарадком. На абуладкаванне яго зрасходавана 4 мільярды рублёў. Калі трапляеш у цэнтр вёскі, нельга адразу не заўважыць, што тут з’явілася некалькі новых будынкаў устаноў – аддзяленне вузла паштовай сувязі, філіяла аддзялення “Беларусбанка”, бутэрброднай. Акрамя таго, адрамантаваны комплексны прыёмны пункт КБА, магазін, дзіцячы сад, ФАП, абноўлены фасад будынка сельвыканкама. Што яшчэ змянілася ў аграгарадку? Заасфальтаваны цэнтральныя вуліцы – Зяленіна і Леніна, пад’езды да фермы і рамонтных майстэрань, на вуліцах Савецкай і Камсамольскай зроблена гравійнае пакрыццё. Па вуліцы Зяленіна пракладзены новы водаправод, пабудаваны свідравіна і воданапорная вежа, уведзена новая АТС больш чым на 100 нумароў,  і ўсе жадаючыя мець тэлефон вяс­коўцы задаво­лены ў гэтым. Устаноўлена новая камбінаваная агароджа працягласцю 2 кіламетры. 50% кошту яе аплацілі самі жыхары, затое за з’эканомленыя сродкі добраўпарадкаваны мясцовыя могілкі. Прыха­джане Гвозніцкага храма не засталіся ўбаку: яны абнавілі мясцовую царкву, якая знаходзіцца ў цэнтры вёскі,  і цяпер храм упрыгожвае вуліцу.
Несумненна, якасць жыцця вяскоўцы адчулі. Але ж чалавек так уладкаваны, што яму заўжды хочацца большага і лепшага. Жыхары Гвозніцы, як гаварыў сакратар сельвыканкама Мікалай Пракапук, мараць пра завяршэнне будаўніцтва такіх важных і неабходных для вёскі аб’ектаў, як сярэдняя школа і Дом культуры – даўгабудаў, якія не ўдалося здаць у 2008 годзе з-за недахопу фінансавых сродкаў і на якія сёлета выдзелены ўжо грошы, а таксама мараць пра асфальтаванне астатніх вуліц і пра тое, што і ў іх вёску прыйдзе прыродны газ – тым больш, што да суседняга Збуража ён падведзены ўжо.

НА ЗДЫМКУ: сакратар Гвозніцкага сельвыканкама Мікалай ПРАКАПУК спадзяецца, што жыхары Гвозніцы атрымаюць у хуткім часе ў карыстанне незавершаныя аб’екты – школу і Дом культуры.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://velotime.com.ua

そこ

https://uniti.ua