Дарожны хуліган

Незвычайны сход прайшоў нядаўна ў СВК “Ланская”. На ім працаўнікі гаспадаркі разам з супрацоўнікамі аддзялення ДАІ райаддзела міліцыі і ўпраўлення ДАІ абл­выканкама абмяркоўвалі ўчынак жыхара в. Дворышча, работніка гэтай гаспадаркі Н. У пачатку жніўня ён учыніў правапарушэнне: у нецвярозым стане кіраваў уласным аўтамабілем. Акрамя таго, аўто Н. не было дапушчана да ўдзелу ў дарожным руху, бо не прайшло тэхагляд. Не меў вадзіцель на руках і дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, а таксама вадзіцельскага пасведчання на права кіравання транспартным сродкам катэгорыі “В”. Больш таго Н., едучы па аўтадарозе Хаціслаў-Дворышча, не выканаў неаднаразовыя патрабаванні супрацоўніка міліцыі спыніцца. Сваімі дзеяннямі вадзіцель стварыў рэальную пагрозу жыццю і здароўю іншых удзельнікаў дарожнага руху, а таксама пасажыру, які знаходзіўся ў салоне яго аўтамабіля.
За ўчыненне вышэй названых адміністрацыйных правапарушэнняў Н. прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці: ён аштрафаваны на суму 2 мільёны 600 тысяч рублёў. Акрамя таго, пазбаўлены права кіраваць транспартнымі сродкамі тэрмінам на 4 гады.
Работнікі гаспадаркі крытычна аднесліся і далі негатыўную ацэнку дзеянням вадзіцеля Н.
Супрацоўнікі райаддзела міліцыі і далей будуць праводзіць такую прафілактычную работу па неда­пушчэнні фактаў кіравання транспартнымі срод­камі ў стане алкагольнага ап’янення. Бо, як паказвае жыццё, такі від прафілактыкі з’яўляецца найбольш эфектыўным.
Юрый ГАЙДУЧЫК, старшы дзяржінспектар аддзялення ДАІ РАУС.

Опубликовано в «ГЧ» 22.08.2012 г. 

Добавить комментарий


www.np.com.ua/teplovoe-oborudovanie/kotly-pishevarochnye.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!