Эколаг міжнароднага ўзроўню

Асоба: Дзмітрый Юхі­мук, закончыў 10 класаў раённай гімназіі.
Падзея. Прайшоў ІV міжнародны злёт юных эколагаў Беларусі і Расіі “Экалогія без межаў”. Яго ўдзельнікаў прымаў запаведнік “Ківач” (Карэлія, Расія). Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: Міністэрства адукацыі РБ і Міністэрства адукацыі і навукі РФ. Злёт, які праводзіцца раз у два гады, фінансуецца з бюджэту Саюзнай дзяржавы.
У Карэлію прыехалі 35 пераможцаў і прызёраў Усерасійскага злёту юных эколагаў і 35 лепшых эколагаў з усёй Беларусі. Дзіма Юхімук стаў адным з 9, хто ўвайшоў у склад каманды Беларусі ад Брэсцкай вобласці.
Вынік. Злёт юных эко­лагаў — гэта своеасаблівая алімпіяда. Яна ўключае ў сябе тэарэтычныя і практычныя заняткі, работу палявых лабараторый па 5 накірунках: геабатаніка, энтамалогія, глебазнаўства, гідрабіялогія і арніталогія. Конкурсную частку праграмы ацэньвала кампетэнтнае журы з ліку беларускіх і расійскіх вучоных. Па выніках злёту, Дзмітрый узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені (накірунак – гідрабіялогія) і памятным прызам (мабільным тэлефонам) Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы за подпісам І.М.Бамбізы, намесніка Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы.
Бліцапытанне.
— Як Дзіма стаў удзельнікам гэтага злёту?
Ала Чуль, настаўніца раённай гімназіі, адна з тых, хто займаўся падрыхтоўкай вучня да ўдзелу ў між­народных спа­борніцтвах:
— Згодна з палажэннем, у злёце могуць прыняць удзел вучні ва ўзросце 14-18 гадоў, якія паказалі сваю зацікаўленасць у вывучэнні экалогіі. У Дзімы якраз гэта ёсць. Юнак 2 гады прымае ўдзел у абласным туры рэспубліканскіх прадметных алімпіяд па біялогіі. У 9 класе ён атрымаў дыплом ІІ ступені, а ў 10-м – па­хвальны водзыў. Аднак асновы экалагічнай адукацыі Дзіма набыў, наведваючы гурток “Зялёная школа”, які ўжо некалькі гадоў існуе ў раённай гімназіі. Між іншым, ён функцыянуе па міжнароднай праграме. Удзельнікі “Зялёнай школы” абавязкова выконваюць 10 заданняў па розных накірунках экалагічнай работы і робяць своеасаблівую творчую справаздачу. На іх аснове журы падводзіць вынікі. Дзіма зацікавіўся гідрабіялогіяй.
Дзмітрый Юхімук:
— У мінулым годзе я прымаў удзел у абласным экалагічным конкурсе. У секцыі “Гідрабія­логія” заняў ІV месца. У чэрвені гэтага года стаў удзельнікам рэспубліканскіх спаборніцтваў юных эколагаў. Мой асабісты вынік – дыплом ІІ ступені. Па выніках конкурсу трапіў у склад зборнай краіны.
— Дзіма, што ўяўляла сабой праграма міжнароднага злёту?
— Акрамя конкурсных выпрабаванняў, былі прадугледжаны экскурсіі ў запаведнікі “Кіжы” і “Ківач”, вячэрнія праграмы і спартыўныя гульні. Таксама мы наведалі горад Петразаводск.
— А якія планы на будучае?
— Буду працягваць займацца праблемамі экалогіі. Гэта вельмі цікавая, пазнавальная, актуальная і неабходная на сучасным этапе галіна навукі.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Дзмітрый Юхімук, вучань раённай гімназіі, дыпламант міжнароднага злёту юных эколагаў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 22.08.2012 г.

Добавить комментарий


Перила из нержавеющей стали цена нержавеющие перила в киеве.
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!