Ласункі ад Зінаіды Анішчук

Далёка не кожны жыхар горада адразу, без запінкі, адкажа, дзе знайсці ў Маларыце кандытарскі цэх. А ўсё таму, што будынак яго знаходзіцца крыху ў баку ад цэнтральнай вуліцы. Але ж увечары, калі паветра над наваколлем напаўняецца салодка-ванільным водарам толькі што спечанай здобы (кандытары штодня пачынаюць сваю працоўную змену з 16 гадзін), памыліцца з адрасам складана.
Зінаідзе Мікалаеўне Анішчук водар кандытарскіх вырабаў добра знаёмы. 27 гадоў працуе яна ў кандытарскім цэху райспажыўтаварыства. Умелая, старанная, гаспадарлівая, яна, як сцвярджаюць яе калегі, цудоўна спраўляецца на любым участку. А прыроджаная акуратнасць і адказнасць не дазваляюць ёй рабіць сваю справу абы-як. Між іншым, клопатаў у кандытара шмат. За змену калектыву з чатырох чалавек трэба справіцца з выпечкай чатырох дзясяткаў найменняў кандытарскіх вырабаў. Рагалікі і кексы, коржыкі і сандвічы, булачкі і мучныя ласункі, грачанікі, хлеб і многія іншыя вырабы з самага ранку дастаўляюць у магазіны горада і раёна. І выпякаецца кожны з гэтых вырабаў не толькі па свайму рэцэпту, але і мае свой сакрэт смаку, які добра вядомы Зінаідзе Анішчук, вопыт кандытарскага майстэрства якой адшліфаваны амаль трыма дзесяцігоддзямі працы.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: кандытар Зінаіда Анішчук.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 25.08.2012 г.

Добавить комментарий


купить аккумулятор A-Mega

start-sport.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!